«Гэта стэрэатып, што ад нас нічога не залежыць» — выпускнік Алесь Перагудаў пра Каложу, грузін і калекцыю матылькоў
Алесь — задуменны бландзін з блакітнымі вачыма, шырокай усмешкай і добрым голасам. Сёлета ён выпускнік універсітэта, гісторык і ніяк не «батанік». А яшчэ ён не «зорка» і хацеў бы выкрэсліць у тэкстах сваё «я». Ці не ўсе гарадскія медыя неаднаразова пісалі пра яго працы. Але чаму — для яго таямніца. Знаёмцеся, у гасцях у «ВГ» Алесь Перагудаў.
Эліза Ажэшка запрашае на баль
Пакружыцца ў вальсе, пагуляць у карты з каралямі, наведаць пляцоўку для маленькіх какетак запрашае Эліза Ажэшка. Гродзенскія сезоны пані Элізы пачнуцца а 18 гадзіне ў пятніцу, 16 чэрвеня, у «швейцарскай даліне» каля доміка гападыні на вуліцы Ажэшкі, 17.
«Шэры падобны да зялёнага» — у «Цэнтры» паказваюць магію колераў мінскага мастака
Якую ролю адыгрывае колер у жыцці беларусаў, ведае сталічны мастак Міхал Анемпадыстаў. Яго выставу «Колер Беларусі» паказываюць у «Цэнтры гарадскога жыцця» на вуліцы Савецкай.
Частавалі пірагамі, садзіліся на шпагат і чыталі вершы — як у Гародні беларусачку выбіралі
«Калі б я была супергероем, то ператварылася б у матылька, лётала па ўсяму свету і распавядала пра беларусаў і Беларусь», — гаворыць Анастасія Трафімчык, адна з сямі ўдзельніц конкурсу «Гарадзенская беларусачка». Фінал прайшоў у пятніцу, 28 красавіка, на сцэне Цэнтра культуры.
Спець на мове і зрабіць мядовы напой – хто з гарадзенак сапраўдная беларусачка?
Лепшую беларуску абяруць на юбілейным, дваццатым, фолк-конкурсе «Гарадзенская беларусачка-2017». Фінал адбудзецца ў канцэртнай зале Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры, у пятніцу, 28 красавіка а 18.30.
Пра Вялікдзень
Дваццаць пятага сакавіка, недзе каля палудня, едучы з Беластока ў Гайнаўку праз слаўнае места Заблудаў, заўважылі мы з сябрамі, што ў вадным з дагэтуль пустых бусліных гнёздаў з’явілася нарэшце даўгачаканая пара птушак, якія, паводле расповедаў мае мамы- нябожчыцы, абавязкова павінныя прылятаць на дзень Дабравешчання і прыносіць з сабою Вясну!
Пагутарым з Рэспублікай пра «блізкае»: у нядзелю адбудзецца канцэрт Паліны Рэспублікі
Канцэрт беларускай 22-гадовай спявачкі Паліны Рэспублікі адбудзецца ў нядзелю, 26 сакавіка. Пачатак а 18:00.
Калі князі размаўлялі па-беларуску: гісторыю Беларусі ў малюнках для дзяцей прывязуць у Гродна
Кнігу пра часы, калі князі размаўлялі па-беларуску, а нашая дзяржава распасціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора, прывязуць у Гродна. Прэзентацыю кнігі Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» злядзяць ў «Цэнтры гарадскога жыцця» (Савецкая вуліца, 3) а 18:30 ў сераду, 22 сакавіка. Аўтары згодныя на аўтограф- і сэлфі-сесію.
Гісторыю жыцця спелі ў Цэнтры культуры (+відэа)
Менскі гурт Navi едзе на «Еўрабачанне-2017», дзе ўпершыню выканае песню на беларускай мове. І хаця «Гісторыя майго жыцця» стала на пятае месца па выніках галасавання глядачоў, журы вырашыла, што менавіта Ксюша і Арцём выступяць на конкурсе. У сераду, 8 сакавіка, у Гродзенскім цэнтры культуры адбыўся іх канцэрт.
Простымі словамі пра важныя рэчы: Гродзенскі дзіцячы хоспіс прэзентуе ролік на тэму анкалогіі
Ва ўсім свеце 15 лютага адзначаецца Міжнародны дзень дзяцей, якія хварэюць на анкалогію. Гродзенскі дзіцячы хоспіс пры падтрымцы Дзіцячай паліклінікі № 2 г. Гродна у гэты дзень прэзентуе сацыяльны ролік, у якім дзеці простымі словамі распавядаюць пра складаныя і важныя рэчы.