«Шэры падобны да зялёнага» — у «Цэнтры» паказваюць магію колераў мінскага мастака

Якую ролю адыгрывае колер у жыцці беларусаў, ведае сталічны мастак Міхал Анемпадыстаў. Яго выставу «Колер Беларусі» паказываюць у «Цэнтры гарадскога жыцця» на вуліцы Савецкай.

Што ёсць колер? Як яго выкарыстанне фармуе і ўплывае на нашу ідэнтычнасць? Чаму мы ўпадабалі адныя і практычна не звяртаем увагі на іншыя колеры? Як выглядае палітра беларускага асяроддзя? Чые трэнды мы перанялі і як пераасэнсавалі? На гэтыя пытаніі адказвае беларускі мастак і дызайнер Міхал Анемпадыстаў. На фотаздымках выявы беларускіх замкаў, дэталяў сялянскіх хатак, узорамі рушнікоў і іншымі беларускімі сімваламі.

— Я вырашыў не даваць каментароў да здымкаў, каб пакінуць гледачоў сам-насам з візуальным шэрагам гэтай выставы, — кажа  Міхал Анемпадыстаў. — Дзеля таго, каб прысутныя маглі звязаць свае адчуванні колераў з тымі ўспамінамі, які ёсць у кожнага з нас.

Здымкі зроблены не только на Беларусі, але і на Беласточчыне, і ў Літве. Мы адшукалі кадр, які фатограф зрабіў нават у Гародні, у так званым «Новым Свеце». На здымку драўляная хатка, дах наполову пакрыты старым шыферам. Вакол – высокая трава.

— Гэта тыповая карцінка часоў Рамантызму, — тлумачыць творца. — Тут паказана чалавечае жыцце, інтэграванае ў прыроду. Калі чалавеку падабаецца менавіта гэты здымак з усёй выставы — вы асоба сентыментальная, умееце бачыць прыгажосць у простых рэчах.

На здымку перавжаюць зяленыя и шэрыя колеры. Міхал Анемпадыстаў тлумачыць, што яны, такія розныя на першы погляд, на самой справе вельмі падобныя.

— У сваёй кнізе пра каларыстыку я нават звёў іх у адну главу. Зялены – прыроднае асяроддзе, дзе мы існуем. Шэры – асяроддзе, якое пераапрацавана чалавекам. Напрыклад, лён, калі ён расце, — зялёны, высушыу, зрабіў валакно – шэрыя.

Мастак азначыў шэсць колераў, якія характарызуюць Беларусь. Па-першае, чорны і белы. Паняцце пра іх  з`явілася амаль ва ўсіх народаў адначасова з узнікненнем мовы.  Таксама беларусам уласцівы сіне-блакітны і залаты. Менавіта залаты, а не жоўты, бо апошні мае негатыўнае значэнне, звязанае з патустароннім светам. Залаты ж прыйшоў з хрысціянствам. Шэры – пагранічны колер. Звяры ў беларускіх казках шерыя: шэрыя качка, шэры воўк, калядная Каза.

Міхал Анемпадыстаў — не толькі фатограф, але і дызайнер. Ён мяркуе, што Гародні не хапае фактурнасці ў будынках.

— Турыстычная прывабнасць узнікае тады, калі ёсць прывабнасць для мясцовых жыхароў. Нельга падзяліць, гэта зробім для турыстаў, а тое пакінем жыхарам. Спачатку архітэктары імкнуцца убраць «жыццё» з гістарычных будынкаў: замалёўваюць, рэстаўруюць — а потым ламаюць галаву, як у «прылізаны» аб`ект жыццё ўдыхнуць: ладзяць выставы, імпрэзы.

Даведка «ВГ»

Міхал Анемпадыстаў — беларускі дызайнэр, графік, фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст. Працуе ў жанрах ужытковай графікі, ілюстрацыі, пляката, фатаграфіі. Удзельнічаў у калектыўных і пэрсанальных выстаўках за мяжой і на Беларусі. Міхал Анемпадыстаў зьяўляецца адным з актыўных стваральнікаў беларускай рок-паэзіі 90-х. Песьні на вершы Міхала Анемпадыстава выконваюцца гуртамі «Новае Неба», «N.R.M.», «IQ48». У 2006 годзе быў абраны «Чалавекам году» па вэрсіі інтэрнэт-парталу «Тузін гітоў».