Автор: maryna_harevich_syargey_lyudkevich

Калі раней Козачку ратавалі падсілкаваннем, то цяпер прапануюць зрабіць штучнае дыханне, выклікаць хуткую дапамогу ці ўвогуле здаць яе на мясакамбінат. Карэспандэнты «Вячоркі» разам з калядоўшчыкамі  завіталі ў кватэры гродзенцаў і даведаліся, як вечар на Раство зрабіць шчодрым.

— Горад памерлых, як і горад жывых, мае свае межы, архітэктуру, сімволіку і вулачкі, якія вядуць у цэнтр, да храму, — пачынае экскурсію па старых могілках на вуліцы Антонава краявед Ігар Ламека. Апошні раз ён вадзіў тут турыстаў паўтары гады таму. На гродзенскім некропалі можна знайсці шмат цікавага, але ён пакуль не стаў турыстычным брэндам Гродна, як Лычакоўскія могілкі ў Львове, Роса у Вільні, Павонзкі у Варшаве ці Ракавіцы у Кракаве.