Каталікі пранясуць крыж па Савецкай плошчы
Традыцыйны крыжовы шлях па вуліцах Гродна ў каталікоў пройдзе 28 сакавіка, а працэсія з вербамі — 29. Асвячэнне вербаў у праваслаўных адбудзецца на тыдзень пазней — 5 красавіка.
Дудар з Адэльска зрабіў аркестр сваімі рукамі (фота, відэа)
Мар’ян Скрамблевіч пачаў вырабляць першыя дуды і флейты двадцаць пяць год таму. Цяпер яго калекцыя налічвае некалькі сотняў музычных інструментаў.
Трыццаць тры сучасныя іконы пакажуць у Каложы
Выстава ікон, у якіх спалучаюцца традыцыйныя каноны і сучасная інтэрпрэтацыя, адкрыецца ў нядзелю, 8 лютага, апоўдні ў Каложскай царкве.
«Мы такія неганаровыя». Як жывуць беларускія палякі ў Адэльску
Жыхары Адэльска лічаць сябе палякамі, размаўляюць на трасянцы, захоўваюць народныя беларускія традыцыі ды сябруюць з усімі. Мы завіталі ў іх свет і даведаліся, як адэльчане рыхтуюцца да Божага нараджэння ды жывуць на штодзень.
Палiна Рэспублiка: «З мовай трэба штосьцi рабiць, а не ганарыцца, што на ёй размаўляеш»
Маладая беларуская спявачка Паліна Рэспубліка сабрала поўную залу гродзенскага тэатра лялек у панядзелак, 3 лістапада. Яна расказала «ВГ», на што б прамяняла цяперашні псеўданім, якім плануецца першы альбом і... чаму мовай не трэба ганарыцца.
Стогадовы арган зайграе ў касцёле ў Гожы
Стары арган будзе асвечаны ў гожскім касцёле падчас святой імшы а 18 гадзіне ў бліжэйшую суботу, 8 лістапада. Дагэтуль ён не дзейнічаў на працягу сарака год.
Уладальнікаў айфонаў навучаць размаўляць па-беларуску
Пашырыць запас беларускіх словаў цяпер могуць карыстальнікі айфонаў пры дапамозе мабільнага слоўніка. Бясплатны дадатак «Слова дня» распрацавалі пры падтрымцы курсаў беларускай мовы «Мова нанова».
Гарадзенская моладзь памоліцца праз скайп
Каталіцкая моладзь Гродзеншчыны звернецца да Бога з дапамогай інтэрнэта. Пяць гарадоў і мястэчак вобласці будуць маліцца на Ружанцы праз скайп 18 кастрычніка.
Дом Заменгофа паказаў свой твар
Гродзенцы нарэшце могуць убачыць адноўлены фасад дома доктара Эсперанта. З яго знялі рыштаванні* сёння, 9 кастрычніка.
У Гродне хочуць стварыць фітнес-клубы для пенсіянераў і навучаць іх ва ўніверсітэце
Гарадзенцы хочуць учыніць горад больш прыязным для сталых людзей. Яны прапануюць рабіць зніжкі людзям пенсійнага ўзросту ў кавярнях ды крамах, а таксама адчыніць ва ўніверсітэце для моладзі факультэт для сталых.