Среда, 19 января
  • Погода в Гродно
  • 1
  • EUR2,9489
  • USD2,5876
  • RUB (100)3,3875
TOP

Дом Заменгофа паказаў свой твар

Гродзенцы нарэшце могуць убачыць адноўлены фасад дома доктара Эсперанта. З яго знялі рыштаванні* сёння, 9 кастрычніка.

Ніжнюю частку будынка пакуль не пафарбавалі, засталіся яшчэ некаторыя дапрацоўкі фасада. Напрыклад, на месцы балконаў пакуль толькі апоры для іх. Зараз з іх здымаюць старую апалубку.

Будынак на вуліцы Кірава, 5 у канцы 2010 года выкупіў прыватны прадпрымальнік Мікалай Шамін. Год пайшоў на навуковыя даследаванні стану будынка і ўзгадненне яго рэканструкцыі з Міністэрствам культуры. Актыўны этап рэстаўрацыі пачаўся ў 2012 годзе.Дом канца ХІХ стагоддзя вядомы тым, што ў 1893–1897 тут жыў і працаваў Людвік Заменгоф, стваральнік міжнароднай мовы эсперанта. У 1920-я тут размяшчалася габрэйская школа Tarbut, а ў 1930-я — рэдакцыя газеты «Беларуская думка». З 2005 году дом стаяў закінуты, хаця і змяніў некалькіх уладальнікаў.

Мова нанова з «ВГ»
* Рыштаванні – строительные леса

Вечерка в Телеграм Вечерка в Facebook

Самое читаемое