віктар шалкевіч

Гродзенскі бард і пісьменнік у чарговым запісе блога расказвае пра дзядулю Крылова и ягоную няўміручую творчасць. Аказваецца, байкапісьменнік заглядваў у будучыню і прадказваў сёняшні час.

Было гэта ну вельмі даўно. У былой БССР, у шэсцідзесятыя гады мінулага стагоддзя. Адзіным і вялікім горадам, дзе можна было ўсё знайсці, купіць і прывесьці дахаты ў маё Поразава, з’яўляўся Ваўкавыск. Туды ездзілі, па-мойму, нават жыхары раённай Свіслачы, Бераставіцы і, па чутках, гарадзенцы.