Ты чытаеш навіны ці байкі Крылова? Як байкапісец прадказваў будучыню — піша Віктар Шалкевіч

Гродзенскі бард і пісьменнік у чарговым запісе блога расказвае пра дзядулю Крылова и ягоную няўміручую творчасць. Аказваецца, байкапісьменнік заглядваў у будучыню і прадказваў сёняшні час.

Выпадкова адкрыўшы кнігу баек Івана Андрэевіча Крылова (И.А.Крылов.Басни.Детгиз 1951 год), быў уражаны тым, наколькі вясёлы і мудры байкапісьменьнік, сябра дзяцей і дарослых, зазіраў у будучыню і прадказваў некаторыя важныя моманты, так дакладна прадказваў, што супадзенні здарэнняў і нават прозьвішчаў уражваюць.

 Ці, можа, гэты сьвет не мяняецца,а толькі цыклічна паўтараюцца старыя нейкія выпадкі?

Інакш  чаму тады тое, што адбылося ў  дзевятнаццатым стагоддзі, раптам усплывае ў дваццаць першым?

Так што ўключаючы ў чарговы раз з ранку камп’ютар і чытаючы ранішнія навіны, не разумееш  — ты чытаеш навіны, цЦі байкі Крылова?

Напрыклад:

«Чижа захлопнула злодейка западня

Бедняжка в ней и рвался і метался»…

Тут ўсё ясна. Застаецца ўдакладніць — Чыж – гэта птушка, ці прозьвішча?

А вось ці то пра нядаўні футбол, ці то пра музычны конкурс:

«А вы, друзья, как ни садитесь

Всё в музыканты не годитесь».

Ці такое ж самае:

«Наделала синица славы

А моря не зажгла».

А вось пра стан прыватнага бізнэсу на прасторах СНД:

«Имея общий дом и общую контору

Какие- то честные торгаши

Наторговали денег гору

Окончили торги и делят барыши».

Пагадзіцеся, што выразы  «общая контора» і «честные торгаши» гучаць дастаткова іранічна.

А вось пра шматлікія судова- адміністратыўныя працэсы, каторых незьлічоная колькасць:

«У сильного всегда бессильный виноват»

Альбо:

«Избави Бог и нас от этаких судей»

А наступныя радкі нават каментаваць не трэба, натолькі яны ўніверсальна падыходзяць да любой жыццёвай ситуацыі:

«Лягушка, на лугу увидевши вола,

затеяла сама в дородстве с ним сравняться»…

«А где пастух дурак, там и собаки дуры»…

«Услужливый дурак опаснее врага» …

«Как счастье многие находят

Лишь тем, что хорошо на задних лапках ходят»

Nihil novi — анічога новага! Таму так і хочацца ўсьлед за іншым класікам, Мікалаем Гогалем, паўтарыць:

«Скучно жить на этом свете, господа!»