Автор: Вiктaр Шалкевiч

Жыла-была аднойчы сабе адна не вельмі благая Краіна, і быў у гэтай Краіне дастаткова немалы і прыгожы Горад. І прыйшла камусьці ў галаву выдатная думка — пераўтварыць вышэйспамянуты Горад у культурную сталіцу Краіны тэрмінам роўна на адзін год!

Украіна і тое, што ў ёй і з ёй робіцца, падзяліла нашае грамадства. Адныя на лавачках пад шматпавярхоўкамі патэтычна сцвярджаюць: «Януковіч продал Украіну!» Другія плююцца і, праклінаючы жыдабендэраўцаў, масонаў і сіяністаў, захапляюцца Пуціным, праракуючы: «Вот встанет Расія с кален, і тагда...», а далей нічога толкам не могуць сказаць...  

Нібыта гэтыя дзве шаноўныя «кабеты» павінныя хадзіць параю і згодна, таму што калі асоба пражыла доўгае і цікавае жыццё, то гэтае жыццё павіннае асобу адукаваць, зрабіць шляхетнаю і дасканалаю, і нават тыя шматлікія цяжкасці, каторыя чалавеку трапляліся на жыццёвай дарозе, загартоўвалі яго і рабілі моцным і лепшым. Праходзіць-пралятае лёгкая і шчаслівая маладосць, так, але на змену ёй паволі прыходзіць разам з пенсіонным пасведчаннем заслужаная мудрая старасць.

Было калісьці у нас многа таго, чаго цяпер няма — і чыстыя рэкі, і векавыя дубовыя бары, і шматлікія зьвяры ў іх вяліся, і пярэхадні розныя і цікавыя хадзілі і ездзілі па шляхах і дарогах…Было многа чаго, як старыя людзі кажуць, а цяпер няма… 

За шчыльнымі падвойнымі шклопакетамі, за фікусамі і кактусамі, занавешаныя фіранкамі і шторамі, сядзяць па хатах перад карэйскімі маніторамі з півам і гарэшкамі яны —невядомыя, ананімныя героі, сьмелыя ваяры, прынцыповыя Салаўі-Разбойнікі і зацятыя Адарві-галовы сусьветнага інтэрнэт-павуціння, надзейна схаваныя за псеўданімамі, паролямі і лагінамі...

Жыла-была адна Калюга... Дакладней, ажывала і жыла яна тады, калі падаў з хмараў добры дождж, і рабілася вялікаю, доўгаю, на ўсю шырыню вуліцы, і падобная была да Аральскага мора. Аўтамабілі і аўтобусы, уяжджаючы ў яе, рабілі коламі такія прыгожыя і магутныя пырскі, што пырскі ляцелі на ходнікі і з левага, і з правага боку, абліваючы з ног да галавы пярэхадняў. Пярэхадні, бедныя, былі страшэнна незадаволеныя, асабліва тыя, у прыгожых вопратках, белых штанах і куртачках!

Гарадскі аўтобус — вельмі зручнач рэч. Няхай ён, можа, ходзіць не так часта, як хацелася бы нам, ці ў акрэсленыя гадзіны ўбіцца ў яго цяжка, тым не менш калі ён ёсць — гэта вельмі добра! І наш сярэднестатыстычны гараджанін гатовы ў такім аўтобусе ехаць, хай сабе заціснуты і сціснуты, затаптаны і папіханы, але гатовы, таму што, у любым выпадку, лепш дрэнна ехаць, чым добра ісці. Ці ў «Алмі», ці ў «Еўраопт», ці на Скідзельскі рынак.