Бясплатныя курсы беларускай мовы распачнуцца ў Гродне (змянiлася месца правядзення)
Новы год навучання беларускай мове «Мова Нанова» распачнецца 14 верасня.
Благадатны агонь прывязуць у Гродна
Благадатны агонь ад гроба Хрыста ў Іерусаліме прывязуць у Свята-Пакроўскі сабор у пятніцу, 4 верасня, а 20:00. Акцыя прымеркавана да дня беларускага пісьменства.
У дзень пiсьменства патанчым з рыцарамi i станем ганчарамі
Дзень беларускага пісьменства ў дваццаць другі раз зладзяць у Шчучыне ў нядзелю, 6 верасня. На свята адчыняць палац Друцкіх-Любецкіх, пісьменнікі раздадуць аўтографы, а рыцары навучаць танчыць як у Сярэднявеччы.
Гродзенцаў бясплатна навучаць танчыць, як дзвесце год таму
Жыхарам Гродна прапануюць навучыцца народным беларускім танцам. Этнавечарына пройдзе ў яблыневым садзе Новага замка на Замкавай вуліцы, 20 у нядзелю, 16 жніўня, а 15 гадзіне.
Школьную форму з беларускім арнаментам можна набыць у Гродне
Незвычайную школьную форму распрацавалі сталічныя дызайнеры. Убачыць на выставе ці набыць яе можна ў «Краме Ц» на Вялікай Траецкай вуліцы.
Князь Вітаўт і святы Губерт з электракатушак пасяліліся пад Гродна
Пленэр мастакоў «Арт-салат» ладзіўся ў вёсцы Салацце каля Парэчча Гродзенкага раёна з 1 па 7 ліпеня. Плёнам працы сталі арт-аб’екты з электракатушак, якія ўпрыгожаць наваколле вёскі.
Хіпстэр Якуб Колас быў падарожнікам». Гарадзенец перанёс знакамітых дзеячаў у сучаснасць
Вядомых беларускіх дзеячаў перанёс у сучаснасць гродзенскі студэнт-гісторык Алесь Перагудаў. Максім Багдановіч у яго ўяўленні пераўтварыўся ў хіпстэра, а Францішак Багушэвіч — у байкера.
Гродзенцаў запрашаюць бясплатна дасканаліць веданне замежных моваў
Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna будуць ладзіцца кожную сераду а 18 гадзіне па адрасе Будзёнага, 48б.
Ослік пакатае дзетак каля Каложы
Такім чынам праваслаўныя адсвяткуюць Вербную нядзелю, 5 красавіка, у Каложскай царкве. Ужо другі год запар ослік прыме ўдзел у Крэсным ходзе, а пасля катае дзетак.
Гарадзенцаў запрашаюць на беларускую дыктоўку
Дарослыя гарадзенцы стануць вучнямі — традыцыйная беларуская дыктоўка пройдзе ў суботу, 28 сакавіка, а 16 гадзіне па адрасе: вул. Будзёнага, 48а–100. У музычнай частцы выступіць бард Віктар Шалкевіч.