Автор: Вiктaр Шалкевiч

У сярэдзіне такога вось лістапада-месяца цяжка паверыць, што калісьці у нашым горадзе была вясна: скакалі па галінах і сьпявалі птушкі розных памераў і колераў, цьвілі і нават пахлі кветкі, а на вуліцах поўна было даўганогіх дзяўчатак, дастаткова сьмела і рызыкоўна апранутых.

Як ўжо Грузія першы раз возьме цябе за руку, то не адпусціць ніколі, і, мабыць, да самае сьмерці. Так раўнівая дзяўчына не адпускае легкадумнага свайго юнака ані на крок ад сябе…

Калі вясною сыходзіць сьнег і пачынаюць прабівацца да сонца з глебы першыя зялёныя парасткі, то ўсе яны бэз выключэння выглядаюць міла і прыгожа. Няважна, што праз некаторы час адныя з іх ператворацца ў крапіву, другія — ў чартапалох, трэція — ў пырэй ці ў лапух, а чацьвёртыя — ў вераніку дубраўную.

Хіба толькі сьляпы, глухі ды лянівы не сутыкаўся апошнімі тыднямі з матэрыяламі, прысьвечанымі Раймонду Райсу «Бураму», «маршу выклятых жаўнераў» у Гайнаўцы, неадназначнай рэакцыі польскага і нашага грамадства і ўладаў на гэтае здарэнне.

У вышыванцы... ... з папяроскаю... Партрэт сучасніцы, намаляваны паводле назіранняў... Мяне не здзіўляе каменна-грэблівы выраз твару і настрой людзей, якія едуць у тралейбусах ці валакуцца пехатою на працу каля восьмае гадзіны раніцы — абавязак штодня працаваць выдумаў нехта нечалавекалюбны ды непрыемны...

Цяперашнія прыгожыя часы, у якіх мы з вамі, дарагія чытачы, жывём, паставілі перад кожным з нас не толькі новыя нечаканыя задачы, як на штодня, так і на перспектыву, але і паспрыялі з’яўленню у нашым грамадстве новых, дагэтуль не бачных і не чутых прафесій.

Быўшы калісьці ў Францыі, у месце Лімож, заўважыў я на кухні ў маёй гаспадыні вельмі сталую векам пральную машыну маркі «Філіпс». Выглядала яна сапраўды дастаткова старасвецка і экзатычна ў кампаніі навачэсных, элегантных сваіх сясцёр па прафесіі: посудамыйкі, электрапліты ды тостэра. Але на маё пытанне, чаму яна не выкіне гэтую завалу і не купіць нешта навейшае, гаспадыня, пані Даніэль Карранс, абсалютна лагічны дала адказ: «А нашто яе выкідаць? Яна нармальна працуе!».