«Дзеці як птушкі, ім нельга абрэзаць крылы»: знакамітасці ўзялі фарбы і паказалі рак «пра жыццё, а не пра смерць» (+відэа)
Вядомыя гарадзенцы часова вярнуліся ў дзяцінства, узялі ў рукі пэндзлікі і малявалі паветраны шар, сланечнік, анёла, поле макаў. Акцыю «З верай у жыццё і людзей» зладзілі ў музеі гісторыі рэлігіі, каб падтрымаць дзяцей, хворых на рак, і прыгадаць аб ранняй дыягностыцы анкалогіі.
Лявон-музыка: арганіст Фарнага касцёла пра гісторыю хваробы і кахання, капрызны інструмент і лацінаамерыканскія танцы
Лёгкім матыльком ён узлятае па сходах Фарнага касцёла, выпярэджваючы няспешных бабуль. Пераадольвае 33 прыступкі ўнутры круглай вежы ў мурах храма — на хоры. Скідае капялюш, паліто і свой адзіны чаравік. Так лягчэй іграць. Адхінае клавішы, і па касцёле разыходзіцца Ave Maria, марш Мендэльсона або «Магутны Божа».
Калядоўшчыкі выклікалі ажыятаж у гродзенскай кавярні і сталі аб’ектам здымкаў у мінакоў на вуліцах
Калядоўшчыкі сёлета завіталі не толькі ў хаты гарадзенцаў, але прайшлі па цэнтры горада ды наведалі кавярні на Раство, 7 студзеня. Міжвольныя гледачы на вуліцах спяшаліся зняць на мабільнікі незвычайную для горада з’яву, а наведнікі кавярняў горача падтрымалі нечаканых выступоўцаў ды паскакалі з імі ад душы.
На восеньскім кірмашы герб Беларусі сабралі з агуркоў ды памідораў (фота)
На кірмашы “Залатая восень”, што прайшоў 27-28 верасня на Савецкай плошчы, гандлявалі кавунамі, саджанцамі ды посудам. А вось кабачкі ці зеляніну знайсці было даволі цяжка.
На Сацыялістычнай раскапалі старадаўнія падвалы
Пры замене цеплатрасы ў дварах дамоў на вуліцы Сацыялістычнай экскаватар наткнуўся на цагельныя скляпенні старадаўніх падвалаў.
Лялькі коштам 5 тысяч еўра прыехалі да «Майстра»
Міжнародная выстава аўтарскай інтэр’ернай лялькі ручной працы «Панна Doll’я» адкрылася ў галерэі «У майстра». Некаторыя экспанаты даходзяць у кошце да 5 тысяч еўра.
Расійскія спецслужбы далі канцэрт на плошчы Леніна
Цэнтральны пагранічны ансамбль ФСБ Расіі зайграў у Гродне напярэдадні Дня незалежнасці.
Тысячы каталікоў прайшлі па цэнтральных вуліцах Гродна (+відэа)
На паўгадзіны аўтамабільны рух на старым мосце быў паралізаваны. Грамада каталікоў прайшла праз чатыры гарадзенскія касцёлы ў свята Божага цела.
На фестывалі ў нацыянальныя строі апрануліся нават сабачкі
У фестывалі нацыянальных культур прынялі ўдзел не толькі мужчыны, жанчыны і дзеці, але і… сабачкі ў народных строях. Паказ мод прайшоў у парку Жылібера.
Двухметровыя Маша і Мядзведзь павесяліліся ў Гродне
Амаль гадзіну змаглі пратрымаць увагу самых маленькіх гледачоў раставыя лялькі з Дзятлава. Спектакль ладзіўся на сцэне ў парку Жылібера у межах фестываля нацыянальных культур.