Пасмяротную кнігу твораў Юрыя Гуменюка «Назаві мяне геніем» прэзентавалі ў Гродне
Вечарына памяці гродзенскага паэта і журналіста Юрыя Гуменюка, які трагічна загінуў мінулай зімой, прайшла ў Гродне. Сябры і калегі сабраліся ў галерэі “Крыга”, каб падзяліцца ўспамінамі, пачытаць яго вершы на 44 дзень нараджэння паэта.
Камень для пацалункаў з’явіцца ў Гродне
Горад майстроў развярнуўся ля вёскі Пушкары пад Гродна. Пленэр каменнай скульптуры праходзіць з 2 па 30 верасня. Вынікі працы майстроў павінны палепшыць выгляд горада.
У Новым замку паказалі карціны з парадкавым нумарам замест назвы
Персанальная выстава мінскага мастака Сяргея Сялецкага адкрылася ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі. Называецца яна «Кампазіцыі №…». Карціны адрозніваюцца парадкавымі нумарамі.
Лялечныя знакамітасці ды нечысць пасяліліся ў «Крызе»
Выстава лялек і біжутэрыі расійскай майстрыхі Галіны Жэмчужнікавай (Galiz) прайшла ў арт-галерэі «Крыга» ў апошні дзень лета.
Рэліквіі святога Яна Боска наведаюць Фарны касцёл
Рэліквіі італьянскага святога Яна Боска 30 жніўня прывязуць у Фарны касцёл а 18 гадзіне. Урачыстую св. Імшу а 19.00 ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.