У Новым замку паказалі карціны з парадкавым нумарам замест назвы

Персанальная выстава мінскага мастака Сяргея Сялецкага адкрылася ў Гродзенскім  гісторыка-археалагічным музеі. Называецца яна «Кампазіцыі №…». Карціны адрозніваюцца парадкавымі нумарамі.

Аднак некалькі твораў маюць свае назвы — «Порт», «Карабель», «Чайнік і кавун».
На яскравых карцінах у рознакаляровых рысках, чалавечках, доміках можна разгледзець студэнтаў Сяргея, яго самога, будаўніцтва народнай гаспадаркі, электрычку ды тое, што кожны зможа ўбачыць сам.