гродна

Дзеля чаго калядоўшчыкі ходзяць вуліцамі, як святкаваць Каляды ў сям'і, чым гэтае свята заўжды было важным, што ўмяшчае святочны перыяд, якія яшчэ назвы мае і якія традыцыі прайшлі да нас праз стагоддзі — і больш за тое паспрабуюць успомніць і разабрацца у этнакраме «Цудоўня» у чацвер, 15 снежня.

Зрабіць сэлфі з гусарам з крыламі і без, убачыць шляхту ў залачоных армяках ды футравых кучомках, пабіцца з воінамі на шаблях… Стары замак на два дні, 3 і 4 снежня, вярнуўся ў свой «залаты век». Як хадзілі і ваявалі ў часы Стэфана Баторыя, паказалі польскія клубы рэканструкцыі.

Самы вядомы беларускі «дылетант» Юрый Жыгамонт завітаў на мінулым тыдні ў Гародню. У каралеўскім палацу Новага замку ён вучыў дзяцей беларускай мове і расказаў, чаму прыпынілася праграмма «Падарожжы дылетанта».

Народны ансамбль песні і танца «Гасцінец» запрашае на вандроўку па беларускіх музычных прасторах — выступленне артыстаў адбудзецца ў канцэртнай зале Цэнтра культуры Гродна ў пятніцу, 25 лістапада, а 19 гадзіне. На канцэрт можна атрымаць запрашэнне.

Творчая суполка «Падазроныя ды без нагляду» пакажа гарадзенцам незвычайную п’есу беларускага творцы Лёхі Чыканаса «Сэкс мне не патрэбен». Прэзентацыя адбудзецца ў творчай прасторы “Дом46” на вуліцы Лелявеля, 46, у суботу, 19 лістапада. Пачатак а 19-й гадзіне. 

Танчыць польку і кракавяк, лявоніху і падыспань навучаць усіх ахвотных у «Школе побытавага танца». Заняткі ладзяцца кожную пятніцу з 19:00 да 21:00 ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы па адрасе вуліца Леніна 32-1.

Як гродзенцы выраблялі мармелад і штучную каву, дзе ў горадзе можна было пад’есці і чаму не захавалася фабрыка матацыклаў? Гістарычную кнігу «На гродзенскім бруку» з адказамі на гэтыя пытанні прэзентуюць у зале перыёдыкі абласной бібліятэкі ў чацвер, 30 чэрвеня, а 17:00.