Сотні каталікоў пранеслі крыж па Савецкай плошчы
Па цэнтральнай гарадзенскай плошчы ў шосты раз каталікі прайшлі Крыжовы шлях. На малітву сабралося некалькі сотняў чалавек.
На Савецкай плошчы адгукнулася падзямелле: плітка правалілася на паўметра
На Савецай плошчы насупраць Палаца тэкстыльшчыкаў знянацку прасела плітачная паверхня, а дзве пліткі праваліліся ажно на паўметра. Пакуль будаўнікі шукалі прычыны правала, гісторыкі выказалі здагадку, што гэта аб сабе нагадала падзямелле старога Гродна.
Яшчэ ў адным гістарычным будынку Гродна сапсавалі фасад
У старадаўнім доме на вуліцы Кірава, 39 замест акна прарубілі дзверы. “Незапланаваны” праём з’явіўся на гэтым тыдні. За год новыя дзверы набыў не адзін гістарычны будынак у Гродне.
Больш за 40 сучасных ікон прывезлі ў Каложу
У Каложскай царкве «сабраліся» святыя, якіх шануюць як праваслаўныя, так і каталікі. Супольную выставу абразоў прадставілі мастакі з чатырох краін.