Працэсіі з вербамі прайшлі па Гродне (фота, відэа)
Вербную нядзелю праваслаўныя і каталікі сёлета святкуюць адначасова. Працэсіі з асвечанымі вербамі ўрачыста прайшлі па горадзе. А ля Каложы ослік упершыню пакатаў дзетак.
Вербную, ці Пальмавую нядзелю, праваслаўныя і каталікі святкуюць за тыдзень да Вялікадня. У гэты дзень яны прыгадваюць уваход Хрыста ў Ерусалім. Тады народ радасна сустракаў свайго Месію і ў знак пашаны высцілаў Яму шлях галінамі ад пальмаў ды сваёй вопраткай. У Беларусі, як і ў іншых краінах, дзе не растуць пальмы, сімвалам такога ўрачыстага пакланення сталі вербныя галінкі. На Вербніцу вернікі асвячаюць іх у храмах, а пасля захоўваюць дома ўвесь год.
Хрыстос уязджаў у Ерусалім на маладым осліку. Наблізіць тую падзею для дзетак і дарослых вырашылі сёлета ў Каложы. Таму пасля літургіі і вербнай працэсіі ослік Чуча, які прыехаў з Каробчыцаў, пакатаў на падворку Барыса-Глебскай царквы дзетак. Адначасова ім растлумачылі сэнс свята.
У Каложскай царкве
У Свята-Пакроўскім саборы
Каталіцкая вербная працэсія на Савецкай
Чытайце таксама:
Сотні каталікоў пранеслі крыж па Савецкай плошчы
Расклад набажэнстваў у праваслаўных храмах Гродна на Вербную нядзелю і Пасху
Гарадзенскія католікі зрабілі да Вялікадня паштоўкі з вершамі беларускіх паэтаў