Воскресенье, 29 ноября
  • Погода в Гродно
  • 1
  • EUR3,0794
  • USD2,5817
  • RUB (100)3,4056
TOP

Гродна ў стылі постмадэрн: гарадскія пейзажы паказалі ў галерэі

У шосты раз грамадскасць Гродна традыцыйна пачала святкаваць Дні Святога Губерта з выставы. Экспазіцыя «Горад святога Губерта» Андрэя Філіповіча адкрылася ў галерэі «Крыга» 5 кастрычніка.

На 18 палотнах, выкананых у стылі постмадэрнізма, прадстаўлены Гродна ў пейзажах і асобах. Наведвальнікі ўбачылі партрэты каралевы Боны Сфорцы, караля Стэфана Баторыя, гарадзенскіх Мадоннаў, а таксама знаёмыя краявіды з выявамі Каложы, Фары, пажарнай вежы, Францішканскага касцёла. Андрэй Філіповіч маляваў карціны цягам апошніх двух год. Частка яго твораў ужо экспанавалася ў Польшчы. У Гродне ён зладзіў выставу ў другі раз за час сваёй творчай дзейнасці.

Арганізатарам выставы выступіла ініцыятыва «Гарадзенская бібліятэка», якая падрыхтавала для прысутных падарункі ў выглядзе кубкаў з выявай аленя Святога Губерта — сімвала Гродна, які адлюстраваны і на гарадскім гербе.

Выстава будзе дзейнічаць да 14 лістапада.

Андрэй Філіповіч — гродзенскі мастак, член Таварыства польскіх мастакоў, з 1994 года удзельнік выставаў і пленэраў ў Германіі, Польшчы, Расіі, Катары. Яго працы захоўваюцца ў калекцыях у Польшчы і Германіі.

 

Самое читаемое