Невядомы Карскi — гісторыя аднаго фотаздымка
У калекцыі фотаздымкаў музея Яўхіма Фёдаравіча Карскага ў Першай гродзенскай гімназіі імя акадэміка ёсць здымак з выяваю сям’і Карскіх ля дома ў Панямуні. Фота не вельмі якаснае, але па-свойму, вельмі каштоўнае, таму друкавалася яно неаднаразова ў розных выданнях і артыкулах пра гэтага навукоўца. Пра Яўхіма Карскага і яго адпачынак у ваколіцах Гродна піша гісторык Віталь КАРНЯЛЮК.