вершы

Паэт Зніч зайграў паланэз Агінскага, а паэтка Данута Бічэль узгадала сустрэчы дзесцігоддзі таму. Вечар духоўнай музыкі і паэзіі традыцыйна зладзілі ў межах фестывалю «Каложскі благавест» пры Свята-Пакроўскім саборы.

Юры Жыгамонт змяніў прафесію: ён стаў настаўнікам і прачытаў з вучнямі беларускія вершы. Урок праекта «Чытаем па-беларуску с velcom» прайшоў у каралеўскім палацу Новага замку ва аўторак, 16 лістапада.