мова нанова

Перапіс беларускамоўнага насельніцтва пачаўся ў сацсетках у панядзелак, 18 студзеня. Людзі рознага роду дзейнасці публічна прызнаюцца, што карыстаюцца мовай. За пяць дзён у спіс увайшло 1300 чалавек.

Мінскі паэт і бард Андрэй Хадановіч завітаў у госці на заняткі курсаў беларускай мовы «Мова нанова: Гародня» у панядзелак, 4 мая. Ён прадставіў свае «скрадзеныя» творы і дапамог скласці Канстытуцыю курсаў мовы.