«Маленькага прынца» пакажуць яшчэ раз
«Маленькага прынца» па-беларуску можна будзе паглядзець у кінатэатры «Чырвоная зорка» яшчэ раз 4–6 жніўня. Паказ мультфільма па матывах твора Антуана дэ Сэнт-Экзюперы працягнулі пасля аншлагаў у мінулы ўікэнд.
Мульцік на беларускай мове, кніга ў падарунак і аншлаг у відэазале – у Гродне прайшоў паказ «Маленькага Прынца»
У кінатэатры «Чырвоная зорка» на 28 ліпеня быў запланаваны першы ў Гродна паказ французкага мультфільма «Маленькі Прынц», агучанага па-беларуску. Адзін з апошніх квіткоў я забраніравала на сайце раніцай, а бліжэй да паказа іх ужо зусім не было.