Як вярталі гістарычны герб Гродна — краязнаўца Алесь Госцеў пра час перабудовы, Аленя Святога Губерта і сімвал душы горада
У нас, гарадзенцаў, ёсць шчаслівая магчымасць успомніць бурлівае найноўшае мінулае Гродна з гутарак гісторыка Віталя Карнелюка са слынным гродзенскім настаўнікам і краязнаўцам, аўтарам шэрагу кніг па гісторыі Гродна, арганізатарам школьнага гродназнаўства Алесем Пятровічам Госцевым. Першая тэма бяседы — вяртанне гістарычнага герба Гродна.






