Калядоўшчыкі выклікалі ажыятаж у гродзенскай кавярні і сталі аб’ектам здымкаў у мінакоў на вуліцах
Калядоўшчыкі сёлета завіталі не толькі ў хаты гарадзенцаў, але прайшлі па цэнтры горада ды наведалі кавярні на Раство, 7 студзеня. Міжвольныя гледачы на вуліцах спяшаліся зняць на мабільнікі незвычайную для горада з’яву, а наведнікі кавярняў горача падтрымалі нечаканых выступоўцаў ды паскакалі з імі ад душы.