канцэрт

Менскі гурт Navi едзе на «Еўрабачанне-2017», дзе ўпершыню выканае песню на беларускай мове. І хаця «Гісторыя майго жыцця» стала на пятае месца па выніках галасавання глядачоў, журы вырашыла, што менавіта Ксюша і Арцём выступяць на конкурсе. У сераду, 8 сакавіка, у Гродзенскім цэнтры культуры адбыўся іх канцэрт.

Народны ансамбль песні і танца «Гасцінец» запрашае на вандроўку па беларускіх музычных прасторах — выступленне артыстаў адбудзецца ў канцэртнай зале Цэнтра культуры Гродна ў пятніцу, 25 лістапада, а 19 гадзіне. На канцэрт можна атрымаць запрашэнне.