Віктар Шалкевіч пра 1 красавіка, Кавалерыйскі рынак у Беластоку, паліцыю і аўтамат
Сьмяюцца сёння ўсе і ўсюды, і амаль над усім, бо нібы ёсць з чаго... Асабліва даюць жару прафесійныя сьмехуны, стэндапёры ды КВН-шчыкі па радзіве і ў цілівізары! Быццам бы ім нехта зьверху паставіў такую ўстаноўку — хоць вы задушыцеся, а ані хвіліны бэз жарту, ані гадзіны бэз анекдота ці кур’ёзнага выпадку!
Пра Вялікдзень
Дваццаць пятага сакавіка, недзе каля палудня, едучы з Беластока ў Гайнаўку праз слаўнае места Заблудаў, заўважылі мы з сябрамі, што ў вадным з дагэтуль пустых бусліных гнёздаў з’явілася нарэшце даўгачаканая пара птушак, якія, паводле расповедаў мае мамы- нябожчыцы, абавязкова павінныя прылятаць на дзень Дабравешчання і прыносіць з сабою Вясну!