Віншаванні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на ўрачыстасць Уваскрасення Пана 2024

Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры! Дарагія вернікі нашай дыяцэзіі! Мы перажываем той асаблівы і выключны час, калі Уваскрослы Хрыстус Пан паўстае між намі, у нашых сем’ях і супольнасцях, з дарам пасхальнай радасці.

«Ціжнепалалаўнассэрцанашае, каліЁнразмаўляўзнаміўдарозеітлумачыўнамПісанне(Лк 24,32)

У чарговы раз мы ўсведамляем, што пасля Вялікай пятніцы надыходзіць ранак канчатковай перамогі над смерцю і цемрай зла.

Уваскрасенне Пана — заўсёды заахвочванне для нас па прыкладзе вучняў вырушыць у Эмаўс, каб сустрэцца з Езусам. Яго Слова распальвае сэрцы, а хлеб, які Ён паламаў, дазваляе пазнаць Таго, хто памёр і ўваскрос (пар. Лк 24, 1335).

Маё вялікае жаданне, каб гэтае найважнейшае ў Каталіцкім Касцёле свята абудзіла нашу ўсыплёную веру і аслабелую любоў да Бога, асабліва да Эўхарыстыі і да таго, каб «дзень святы святкаваць». Мы павінны самі штодзень адчуваць радасць Уваскрасення, каб затым несці гэтую праўду свету.

Няхай гэтае сёлетняе свята перамогі, якое адзначаецца ў кантэксце Года малітвы, ініцыяванага Папам Францішкам, стане для нас вяртаннем да рэгулярнай і часцейшай малітвы, асабліва ў нашых сем’ях і дамах.

Няхай праўда аб Уваскрасенні Хрыста і вера ў Яго Уваскрасенне напоўняць нашы сэрцы радасцю, удзячнасцю, любоўю, каб мы, скіроўваючы позірк нашай душы да пустой грабніцы, маглі — як пісаў св. Аўгустын — «гарэць і дрыжаць адначасова».

А потым, напоўненыя Духам Святым — гэтым цудоўным дарам Уваскрослага Пана, пойдзем і будзем адважна абвяшчаць свету, што Ён жыве, што Ён ёсць, што любіць і прабачае!

Няхай сустрэча са Збаўцам за Эўхарыстычным сталом і за сталом у родным доме ўмацуе вас, дарагія браты і сёстры, у любові, адзінстве і міры.

Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Алілуя!

Аляксандр Кашкевіч

Біскуп Гродзенскі