Суббота, 21 мая
  • Погода в Гродно
  • 9
  • EUR2,6212
  • USD2,5043
  • RUB (100)3,9928
TOP

Шмат гісторыі і беларускіх матываў. “Беларусбанк” запусціў іміджавую кампанію да свайго 100-годдзя

Нягледзячы на тое, што каляндарнае стагоддзе “Беларусбанк” адзначыць толькі 26 снежня гэтага года, шэраг актыўнасцяў ужо запушчаны.

Яшчэ ў канцы мінулага года ў гарадах Беларусі пачалі з’яўляцца яркія муралы, якія ствараюцца ў рамках праекта банка «Традыцыі дзеля будучыні», у аснову якога ляглі гарадскія міфы. Пінск і Мазыр ужо атрымалі свае. Яшчэ ў 8 гарадах муралы намалююць, калі пацяплее. На гэтым тыдні ў шэрагу населеных пунктаў краіны жыхары могуць бачыць бігборды банка са слоганам «100 год. Заўсёды побач. Побач з кожным».

Гэтай іміджавай кампаніяй, героямі якой сталі 5 розных па характары і родзе дзейнасці людзей (ад нефармальнай моладзі да актыўнага прадпрымальніка), банк хоча падкрэсліць, што ва ўсе часы ён быў, ёсць і будзе народным, для кожнага, незалежна ад узросту, прафесіі, статусу чалавека. Думаю, многія беларусы ў гэтых героях пазнаюць сябе, — распавядае намеснік старшыні праўлення банка Алег Казарэдаў. Важным элементам іміджавай кампаніі кіраўнік называе таксама зялёную хвалю, выкананую ў фірмовым колеры банка, якая нібы свеціцца, аб’ядноўваючы розных людзей і банк. Ідэя народнага банка, які сто год побач з кожным беларусам, працягваецца і ў іміджавым відэароліку.

Для яго стварэння мы звярнуліся да родных, па-сапраўднаму беларускіх матываў, — удакладняе Алег Казарэдаў. — Уражлівыя краявіды Беларусі, народныя традыцыі і абрады, такія розныя, але добрыя, шчырыя людзі, якія паважаюць простыя каштоўнасці — праз відэарад і верш за кадрам мы пастараліся і перадаць любоў да Радзімы, і падкрэсліць, што “Беларусбанк” ужо 100 год — частка жыцця некалькіх пакаленняў людзей і важная частка Беларусі. Каб адчуванне свята і юбілею закранула як мага больш людзей, банк створыць асаблівую атмасферу ў сваіх установах. Для гэтага ў кожным абласным горадзе і сталіцы вядзецца работа над афармленнем аддзяленняў у этнаграфічнай стылістыцы з элементамі гістарычнай тэматыкі і нацыянальнага каларыту, якія прадэманструюць непарыўную сувязь гісторыі краіны і банка. А паколькі “Беларусбанк” — гэта не толькі гісторыя, але і тэхналогіі, за якімі будучыня, сёлета фінансавая ўстанова адкрые аддзяленне прынцыпова новага фармата, максімальна нязвыклае для беларускай аўдыторыі і ўкамплектаванае самай сучаснай банкаўскай тэхнікай. Таксама на гэты год банк запланаваў выпуск лімітаваных серый плацёжных картак з дызайнам, прысвечаным 100-гадоваму юбілею, і стварэнне для кліентаў інтэрактыўнай экскурсіі па гісторыі банка з прымяненнем тэхналогіі QR-кода.

Моладзь банк плануе цешыць у сваіх сацыяльных сетках. Маскі, стыкеры, розыгрышы, квэсты — гэтыя і шмат іншыя актыўнасці дапамогуць стварыць святочны настрой для кожнага падпісчыка.

Не будзем раскрываць усіх нашых ідэй і задумак, — кажа намеснік старшыні праўлення банка Алег Казарэдаў. — Хочацца, каб яны сталі прыемным сюрпрызам для грамадскасці. Сачыце за нашымі навінамі, удзельнічайце ў актыўнасцях і далучайцеся да святкавання векавога юбілею. Такое ж бывае толькі раз!