Васілю Быкаву — 95: што ўспамінаюць пра славутага пісьменніка яго гродзенскія сябры і паплечнікі

19 чэрвеня спаўняецца 95 год са дня нараджэння Васіля Быкава. Значную частку свайго жыцця, каля 30 год, ён пражыў у Гродне, дзе напісаў некалькі сусветна вядомых твораў, любіў бавіць час на Нёмане і натхняўся старажытнасцю нашага горада.

Няма сумненняў у тым, што Быкаў з’яўляецца важнай постаццю для Гродна, таму напярэдадні юбілейнай даты мы пацікавіліся ў прадстаўнікоў гродзенскай інтэлігенцыі, хто добра ведаў і сябраваў з пісьменнікам, які след Васіль Быкаў пакінуў у іх жыцці і творчасці.

Данута Бічэль, паэтеса і пісьменніца:

— Быкаў — гэта наша шчасце. Ён не проста сябар, гэта сапраўдны настаўнік, які дапамагаў мне ў пачатку маёй творчасці. Ужо тады мы, маладыя, разумелі, наколькі ён быў вялікім чалавекам. Зразумець гэта можна было нават па тым, як ён хадзіў па горадзе.

Мне падабаліся першыя творы, напрыклад «Трецяя ракета». Менавіта ў той час мы фарміравалі свае светапогляды, а творчасць Васіля Быкава дапамагала нам у гэтым. Каб чытаць яго творы, трэба было рыхтавацца: павінна быць цішыня і каб ніхто не перашкаджаў адчуваць напружаннасць моманту.

У Быкава ёсць твор, ад якога я спалохалася, — гэта «Жоўты пясочак». Калі я паглядзела фільм, зняты па гэтым творы, мне стала страшна, і я шмат часу думала пра смерць. Толькі ў Быкава хапіла мужнасці гэта напісаць…

У дзень нараджэння Васіля Быкава я пайду на беларускую імшу ў Фарны касцёл, каб памаліцца за Васіля, а таксама за Аляксея Карпюка, Валодзю Караткевіча і астатніх маіх сяброў.

Аляксей Пяткевіч, прафесар ГрДУ імя Янкі Купалы, краязнаўца, літаратуразнаўца, сябар Быкава:

— Гэта быў аскетычны, замкнуты чалавек. Ён не любіў выступаць публічна, нікога не пускаў да сябе, і гэта было правільна. Ён не любіў быць наперадзе і не любіў фатаграфавацца, таму нават на здымках Быкаў нідзе не ўсміхаўся, а выглядаў суровым. Але ў жыцці колькі ён рагатаў! Выдумляў міфы і гумарыў над сябрамі.

Калі Васіль пакідаў Гродна, я баяўся, што страціў яго. Я публічна казаў, што супраць яго пераезду, што гэта кепскі ўчынак. Але потым у Мінску мы сустракаліся і захавалі прыемныя адносіны. Ён умеў сябраваць.

За перыяд яго жыцця ў Гродне ён сфарміраваўся як нацыянальна свядомы чалавек. З другога боку, Васілю Быкаву было вельмі цяжка жыць з-за таго, што ён пісьменнік. Напісанае адбівалася вялізным болем, страшэнным болем за чалавека… Быкаў ведаў, што перамогі на вайне даставаліся цаной вялікіх ахвяр і жыццяў. Ён разважаў, для чаго чалавек нараджаецца на свет і чаму ён так нядоўга жыве? Вайна навучыла Быкава думаць і жыць.

Пісьменнік такога ўзроўню павінен быць вельмі разумным чалавекам. І справа не ў адукацыі. Яе не меў ні Брыль, ні Быкаў, затое Васіль шмат чытаў і ведаў, што адбываецца ў сусветнай літаратуры. Бліжэй за ўсіх яму была творчасць Альбера Камю.

А вось салдацкая справа была не яго: падчас вайны людзі рабілі кар’еру ад салдата да палкоўніка. А Быкаў скончыў вучылішча малодшым лейтэнантам, а вайну — лейтэнантам, а мог жа палкоўнікам! Гэта даказвае, што вайсковая служба яго засмучала. Папера і стол — вось, што яму трэба, а не салдаты, шэрагі і «аць-два».

Мы адразу зразумелі, што Быкаў — вялікі пісьменнік. «Трецяя ракета» стала выбухам! Гэта было новае слова ў беларускай літаратуры.

Быкаў ніколі не сумняваўся, што ідзе правільным шляхам. Мы збіраліся ў Дануты, спрачаліся, але калі пачынаў гаварыць Васіль, усе маўчалі і слухалі. Гэта быў мысляр высокага палёту… Шкада, што мы не занатоўвалі тое, што ён казаў. Такія фігуры нараджаюцца раз у сто гадоў.

Валянціна Карпюк, дачка пісьменніка Алексея Карпюка, сябра і паплечніка Быкава:

— Мне цяжка ўспомніць нейкія дэталі, бо калі Быкаў жыў у Гродне, я была падлеткам. Бацька заўсёды клапаціўся аб Быкаве і цікавіўся яго творчасцю.

Асабліва бацьку турбавала здароўе Васіля Уладзіміравіча, бо у яго была бранхіяльная астма і часам здараліся прыпадкі. У той час, калі Быкаў жыў у Гродне, яны сябравалі сем’ямі, ён дарыў маёй маці кнігі са сваімі аповесцямі. Але нават пасля пераезду у Мінск абодва пісьменнікі падтрымлівалі цёплыя адносіны.

Для мяне творчасць Быкава пачалася з «Альпійскай балады»: цікавы сюжэт, сама ідэя кахання падчас вайны. Увогуле, творчасць такіх людзей дазваляе больш шырока глядзець на гісторыю і жыццё, якое вакол нас.

Ирина Шатырёнок, писательница, прозаик, блогер «Вечёрки»:

— В последнее время меня волнует тема профессионализма, ответственности писательского слова. Многие ответы нашла в незавершенной автобиографии Василя Быкова, опубликованной в книге «Гродненский архив: невядомыя творы” (1957–1972).

Он пишет: «Нехта з літаратараў вельмі слушна заўважыў, што паэтам трэба нарадзіцца, а празаіку — выспець. Не ведаю, як хто, але я як пісьменнік спеў, на маю думку, даволі доўга і трудна. Напісаўшы ў 1951 г. у часе сваёй службы на Далёкім Усходзе «Смерць чалавека» і «Абознік», я гадоў пяць не браўся за пяро пасля такой жа нясмелай, як і  няўдалае, спробы  надрукаваць іх у Беларусі».

Писатель ещё в начале творчества пытается преодолеть свои комплексы, страхи и тревоги. Не всем под силу заявить о них, тем более новичкам. Здесь проявляются лучшие черты писателя:  его самокритичность, рефлексивное отношение к себе, к самостоятельному поиску ошибок, оценка своего поведения и результатов творческого поиска.

Из-за недостатков в 1951 году редакция журнала «Полымя» вернула его первые рассказы, и он принимает решение: нет, взялся не за свое дело. И следующие пять лет ничего не публикует. «За пяць год маёй літбездзетнасці нешта было зразумета, нешта перагледжана, нешта пераварушана ў эмоцыях і здабыта з засекаў памяці».

После перерыва Быков продолжит работу над своей третьей повестью. Без настойчивости, усидчивости, силы воли никак не выработать той самой привычки писать и писать, приобретая индивидуальный творческий стиль и даже технику письма, преодолевая неуверенность, неопытность и вечные сомнения. И как положительный результат — публикация в 1956 году в  журнале «Маладосць».

Нам бы всем поучиться такой скромности, здравомыслию, строгости взгляда на собственное творчество. Уверена, уменьшилось бы много современных вторичных текстов и авторов. Сколько их, полных желаний и надежд, так и не смогли стать полноценными работниками литературной нивы. Не каждый из новичков готов после первых неудач к таким испытаниям — пять лет молчать, как Быков, терпеливо разбираться в своих желаниях, стремлениях, в конце концов жертвовать многочисленными жизненными искушениями, быть готовыми к добровольному затворничеству и одиночеству.

***

Данута Бічэль, Васіль Быкаў і Аляксей Карпюк

Васіль Быкаў прыехаў у Гродна ў 1947 годзе. Спачатку працаваў мастаком у майстэрнях, потым у рэдакцыі газеты «Гродзенская праўда», але ў 1949 годзе Быкаў зноў быў прызваны у Савецкую Армію, служыў на Далёкім Усходзе і вярнуўся ў наш горад у 1955 годзе.

Менавіта ў Гродне пісьменнік пазнаёміўся са сваёй першай жонкай Надзеяй Кулагінай, з якой у іх нарадзіліся сыны Сяргей і Васіль. Сам’я змяніла некалькі адрасоў, але жыхары горада сярод усіх вылучаюць тры. Гэта Алега Кашавога, 28 (зараз Вялікая Траецкая), Свярдлова, 18 і Парыжскай Камуны, 9.

Дзіўна, але, маючы ў цэнтры Гродна столькі «быкаўскіх» адрасоў, столькі мясцін, па якім любіў хадзіць славуты пісьменнік, вуліцы Васіля Быкава ў нашым горадзе да гэтай пары няма. Няма мемарыяльнай дошкі і поўнавартаснага музея, а экспазіцыя на Савецкай, якую арганізавалі прыхыльнікі творчасці Быкава, зараз пераехала ў дом-музей Багдановіча і з’яўляецца часткай эспазіцыі літаратурнай Гродзеншчыны.

У 1978 годзе Васіль Быкаў пераехаў у Мінск са сваёй другой жонкай Ірынай Суворавай, а з 1997 года жыў у Фінляндыі, Германіі і Чэхіі. У Беларусь вярнуўся незадоўга да смерці і памёр у анкалагічным адзяленні шпіталя ў Бараўлянах.
Васіля Быкава не стала 22 чэрвеня 2003 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.