Уікэнд па-беларуску: як у Гродне глядзелі «Хронікі нарніі» на роднай мове

Паказ фільма «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» у беларускай агучцы прайшоў у кінатэатры «Космас» у суботу, 2 сакавіка. Сямейную кінастужку прывезлі з Мінска у рамках адзінага у краіне праекту, які займаецца прафесійнай агучай сусветнага кіно на беларускую мову.

Гэта ужо трэйці фільм праекта «Беларускія ўікэнды», які паказваюць ў Гродне. Год таму гродзенцы маглі паглядзець фільм, «Мой сябар жырафа», а ў 2016 годзе паказалі першы у Гродне мульцік «Маленькі прынц».

У Мінску хозяць тысячамі, а ў Гродна толькі пачатак

Ужо за паўгадзіны да пачатку сеанса ў фае кінатэатру мнагалюдна. Пакуль прэса дапытваецца у кірауніка праекта Андрэя Кіма пра кіно, звычайныя гледачы уважліва прыслохоуваюцца да адказаў…

— Мы вельмі даўно хацелі пачаць паказваць фільмы у Гродне, таму што для нас гэта асаблівы горад: гэта той з абласных цэнтраў, дзе беларуская мова натуральная. Калі мы два гады назад паказалі у Гродна «Маленькага Прынца», для нас было вельмі прыемна, бачыць шыкоўную рэакцыю людзей: тады мы нават рабілі дадатковы паказ! — успамінае Андрэй Кім. — Я спадзяюся, што мы зможам прэзентаваць у Гродна фільмы для рознай аудыторыі, розных жанраў рэгулярна, штомесяц, як гэта робім у Мінску.

У сталіцы міравое кіно на роднай мове мае ўжо шматтысячную аўдыторыю: толькі ў мінулым годзе кіно па-беларуку пагладзела каля 50 тысяч чалавек.

Перазапуск праектау Гродне вырашылі пачаць з «Хронік Наніі» — аднаго з трох фільмаў, які з вялікім адрывам перамог у апытанні сярод гледачоў Мінска як фільм, які яны хацелі б убачыць яшчэ раз. Зараз адначасова з ім там ідзе «Форэст камп» і «Таемнае жыццё Уолтэра Міці».

Двайная прэмьера: не толькі кіно, але і кніга

Паціху людзей станавілася больш, і ўжо больш увагі прыцягвалася да невялічкага століка, які стаяў на ўваходзе. На ім прыгожа ляжалі кнігі Клайва Льюіса, перакладзеныя Андрэем Кімам на беларускую мову.

— Для мяне гэта кніга асаблівая, як і фільм. Мы вырашылі, што Хронікі нарніі падыходзяць для паказа тут найлепш, бо наступіла каляндарная вясна, але зіма яшчэ змагаецца. Фільм якраз пра такую барацьбу з зімой. У нас ёсць планы на агучку наступных двух частак. Будзем весці перамовы з праваўладальнікамі, таму можа ужо ў гэтым годзе можна будзе ўбачыць наступную частку.

Лаянка па-беларуску гучыць дзіўна

За хвіліну да пачатку сеанса заўважаю – занята каля палавіны месцаў. Святло патушылі, і пачынаецца кіно. На кране з’яўляюцца знаёмыя твары дзяцей Пэвэнсі, а калі яны пачынаюць гаварыць, «нечакана» гучыць беларукая мова. І адразу гучна – дзеці уцякаюць ад бамбёжкі, а потым сварацца. Але вуху назручна чуць лаянку па-беларуску. Ненатуральна неяк. Яшчэ пару хвілін, усё становіцца спакойна, і пачынаеш зауважаць прыгажось галасоў.

Бабёр з голасам Саладухі частаваў гасцей дранікамі

А у агучцы ужо год таму бралі ўдзел зоркі беларускага тэатра і кіно, напрыклад, Павел Харланчук, зоркі тэлебачання, сярод якіх Яўген Перлін – вядучы «Добрай раніцы Беларусь.

— У нас быў смешны выпадак, калі мы агучвалі фільм «Таемнае жыццё Уолтэра Міці». Спачатку мы яго зацвердзілі на ролю па голасе, а пасля убачылі, наколькі ён падобны на акцёра: у яго барада — і акцёр з барадой, ён, як і акцёр, высокі. І уявіце сабе, Перлін выпадкова нават прыйшоу на агучку у касцюме таго ж самага колеру, што і у яго персанажа! — смяецца Андрэй Кім. — А Зміцер Бейнарт Саладуха, які агучваў бабра, рэальна, каб быў нейкай жывёлінай, то я б сказаў, што ён толькі бабёр! Такі надзейны, класны, беларускамоўны бабёр!

Дарэчы, быбры вылучыліся не толькі мовай. Перакладчыкі дабавілі ім яшчэ трошкі беларускасці: бабрыха частавала гасцей рыбай з дранікамі! У арыгінале была проста бульба.

Чакаем міравыя прэм’еры і анімэ

Арганізатары праекту плануюць паказваць фільмы, якія яшчэ ніхто не бачыў:

— Я мару паказаць сусветную прэм’еру на беларускай мове каб яна выйша адначасова з рускай. У гэтым годзе ездзіў на Берлінскі кінафестываль і прывёз некалькі добрых фільміаў, якія яшчэ ніхто не бачыў! Фільмы з зоркамі, без зорак… А яшчэ я аматар анімэ, і вельмі хачу паказаць фільм Хаяо Меадзаке «Рухомы замак». Ён найбольш блізкі нам – там найменш японскай спецыфікі, якую нам складана зразумець.

Азін з фільмаў, які плануецца аугучыць і паказаць у бліжэйшы час – «Валадар пярсцёнка». На фільм, дзе патрэбна шмат галасоў, удзельнікі праекту думаюць аб’явіць у гэтым годзе адкрыты кастынг.

«Понятно было не всё, лучше бы на русском»

Многія прыйшлі цэлымі сем’ямі. Нямала ў зале і дзяцей розных узростаў – пачаныючы з гадоў шасці.

— Привести детей на белорусскоязычный фильм не побоялись. Мне кажется, что это наоборот очень классно и полезно – пусть хоть здесь слышат язык. Надо внедрять такую практику почаще, — гаворыць адна з глядачак.

А хлопчык и дзяўчынка гадоў дзесяці былі нязгодны з мамай — «понятно было не всё, лучше было бы на русском».