Расклад набажэнстваў за памерлых на гарадзенскіх могілках
На гарадзенскія могілкі на тыдні малітвы за памерлых будуць выязджаць святары з 1 па 7 лістапада. Расклад набажэнстваў у каталіцкіх парафіях Гродна падрыхтаваў каталіцкі партал grodnensis.by.
Падчас дзён успаміну памерлых, згодна з касцёльнай традыцыяй, вернікі спяшаюцца наведаць могілкі, а таксама папрысутнічаць на святой Імшы, каб маліцца ў інтэнцыі родных і блізкіх людзей, якія ўжо адышлі з гэтага жыцця.
Парафія святога Францішка Ксаверыя (катэдра)
2 лістапада ў 11:00 — могілкі каля ААТ «Азот»
Парафія Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл)
2 лістапада ў 12:30 — францішканскія могілкі
Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка)
4 лістапада ў 13:00 — могілкі ў Багушоўцы
4 лістапада ў 11:30 — могілкі ў Русоце
4 лістапада ў 14:00 — могілкі ў Кульбаках
4 лістапада ў 15:00 — могілкі ў Малышчына
7 лістапада ў 14:00 — могілкі ў Лапенках
Парафія Найсвяцейшага Збавіцеля і Усіх Святых
1 лістапада ў 14:30 — старыя Пабернардынскія могілкі
2 лістапада ў 12:00 — могілкі ў Аульсе
Парафія св. Роха, Грандзічы (набажэнствы з працэсіяй)
1 лістапада ў 11:00 — могілкі ў Зарыцы
2 лістапада ў 15:00 — могілкі ў Грандзічах
Парафія св. Максімільяна Марыі Кольбэ і св. Станіслава, Каробчыцы
4 лістапада ў 15:00 — могілкі ў Нямейшах
5 лістапада ў 14:00 — могілкі ў Бялянах
Дарэчы, праваслаўныя святары выязджаюць разам з вернікамі на могілкі не па раскладзе, а па папярэдняй дамове.