Ума Турман загаворыць па-беларуску — гарадзенцаў запрашаюць на «Крымінальнае чытво»

Паглядзець культавы фільм Квентына Таранціна ў беларускай агучцы запрашаюць у этнакраму «Цудоўня» (Вялікая Траецкая, 14) а 19:30 у аўторак, 1 жніўня. Уваход вольны.

Ролі агучылі Лявон і Ганна Вольскія, Аляксандар Памідораў, Піт Паўлаў, Ігар Варашкевіч, Юры Жыгамонт. Беларускі дубляж быў зроблены ініцыятывай «Беларускі гальфстрым» у 2008 годзе. Па сюжэце баксёр Бутч падманвае на грошы гангстэра Марсэласа Ўоласа. Каб забіць Бутча, той пасылае двух бандытаў. Яны ўвязваюцца ў прыгоды. У выніку адзін загінае, а другі вырашае завязаць з крыміналам. «Крымінальнае чытво» сімвалічна прадстаўляе раман «Чытво» Чарлза Букоўскага. Кніга і фільм з’явіліся ў адным годзе і ствараліся падобна. Арганізатары кінапрагляду прапануюць гледачам гарбату, можна прынесці з сабой прысмакі. Фільм доўжыцца 154 хвіліны. Пасля прагляду можна будзе абмеркаваць фільм. Наступныя паказы кіно ў беларускай агучцы плануюцца 8 жніўня («Байцоўскі клуб»), 15 жніўня («Палёт над гняздом зязюлі»), паведамілі ў этнакраме «Цудоўня».

Кінапрагляды ладзяцца ў межах краўфандынг-кампаніі «Лета з «Амерыканкай». Яе арганізатары збіраюць сродкі на платформе «Улей» на выданне кніг амерыканскай класікі на беларускай мове.