Пагутарым з Рэспублікай пра «блізкае»: у нядзелю адбудзецца канцэрт Паліны Рэспублікі
Канцэрт беларускай 22-гадовай спявачкі Паліны Рэспублікі адбудзецца ў нядзелю, 26 сакавіка. Пачатак а 18:00.
Фота: youtube.com
Сама Паліна называе сваё выступленне «размовай пра тое, што блізкае».
— Новая канцэртная праграма, якая атрымала назву «Блізкае», складаецца з таго, над чым я працую апошні год, — распавядае выканаўца. — Гэта мае пэўныя музычныя эксперыменты, творчыя пошукі і знаходкі, пераасэнсаванне старога матэрыяла, спробы зразумець новы. Будзе невялікая акустыка і сціплы электронны сэт.
Сустрэча пройдзе ў «Свабоднай студыі» на Маставой вуліцы, 31. Квіткі каштуюць 12 рублёў.