Пасхальнае віншаванне высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага
Хрыстос уваскрэс! Дарагія браты і сёстры!
Ад усёй душы віншую вас са святам Светлага Хрыстова Уваскрасення — Пасхай Гасподняй! Вось ужо амаль дзве тысячы гадоў гэтымі словамі хрысціяне вітаюць адзін аднаго і дзеляцца пасхальнай радасцю аб Уваскрэслым Госпадзе Іісусе.
Уваскрасенне Хрыстова — фундамент нашай веры, краевугольны камень, пакладзены ў падмурак нашай надзеі на збаўленне. Паводле слоў апостала Паўла, «калі Хрыстос не ўваскрэс, то і пропаведзь наша марная, марная і вера ваша» (1Кар.15:14). Мы ведаем і верым, што Уваскрасенне Хрыстова — не проста прычына штогадовага святкавання, а крыніца моцы і перамянення нашага жыцця. Гасподзь перамог смерць для таго, каб усіх нас, без выключэння, паклікаць да вечнага, блажэннага жыцця, а значыць — да адзінства з самім Богам.
Уваскрасенне Хрыстова напаўняе наша жыццё сэнсам, дае веру ў будучыню. У гэты Вялікі Дзень шчыра жадаю ўсім вам дапамогі Божай і Божага благаславення, здароўя, спакою і дастатку, шчасця і дабрабыту. Няхай у нашых сем’ях заўсёды пануе любоў і ўзаемаразуменне, а ў душах — неўміручая пасхальная радасць. Няхай гэта радасць умацоўвае ў нашых сэрцах і веру, і надзею, і любоў да Бога, і ўсіх людзей, якія вакол нас. З Пасхай Гасподняй вас, праваслаўныя! Хрыстос уваскрэс!