Бясплатныя курсы беларускай мовы распачнуцца ў Гродне (змянiлася месца правядзення)
Новы год навучання беларускай мове «Мова Нанова» распачнецца 14 верасня.
На першых занятках студэнты пагутараць аб тым, як яны правялі лета. На адкрыцці новага года ў якасці музычнага госця выступіць спявачка Руся з праекта Shuma voices. Цікава, што Руся агучыла па-беларуску, па-руску і па-англійску абвесткі аб прыбыцці і адпраўленні цягнікоў на чыгуначных вакзалах у Гродне, Мінску і Брэсце. У чарговым сезоне вучыць мову запрашаюць таксама дзяцей да дванадцаці год. Заняткі для дзетак будуць ладзіцца па панядзелках а 18:00, для дарослых — а 19:00. Дарэчы, бясплатныя курсы «Мова Нанова» ладзяцца з 2014 года. Сёння яны існуюць у дзесяці гарадах Беларусі і збіраюць каля 650 наведнікаў. Навучанне адбываецца ў інтэрактыўнай форме.
Па тэхнiчных прычынах месца правяддзення заняткаў змянiлася. Яны будуць ладзiцца па адрасе: вулiца Будзёнага, 48а-63.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па нумарах +375-29-826-78-25 (Вольга, заняткі для дзяцей), +375-44-547-56-33 (Кася, заняткі для дарослых), паведаміла адна з арганізатараў курсаў Кася Мазалеўская.