Навуковыя чытанні ў Гродне прысвецяць Васілю Быкаву

Дзевятыя гарадзенскія навуковыя чытанні да 90-годдзя беларускага пісьменніка Васіля Быкава адбудуцца ў сераду, 10 верасня, у абласной бiблiятэке ў Новым замку.

Навукоўцы, журналісты, пісьменнікі выступяць з дакладамі пра творчасць Быкава, яго ўклад у беларускую літаратуру і цікавыя факты з біяграфіі. У рамках мерапрыемства адбудзецца паказ дакументальнага фільму «Васіль Быкаў: з фондаў Гродзенскай абласной тэлестудыі» і выстава, дзе пакажуць творы пісьменніка і пра пісьменніка.

Праграма чытанняў

  • 10.30–11.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 10.30–11.00 — відэафільм «Васіль Быкаў: з фондаў Гродзенскай абласной тэлестудыі»
  • 11.00–17.00 — адкрыты прагляд «Мужнасць сапраўднага таленту»
  • 11.15–16.00 — даклады, выступленні
  • 13.00–13.30 — кава-паўза
  • 16.00–17.00 — падвядзенне вынікаў, дыскусіі