Среда, 17 августа
  • Погода в Гродно
  • 19
  • EUR7,0632
  • USD3,5374
  • RUB (100)8,4533
TOP

Невядомыя апаганілі сцяну консульства Украіны

На ганаровым консульстве Украіны ў Гродне намалявалі свастыку ў адваротным накірунку. Яе зафарбавалі сёння ўранку.

 

Вынік вандалізму быў заўважаны раніцой 21 мая на сцяне будынку на Замкавай, 7 пад шыльдай ганаровага консульства Украніы. Сімвал быў намаляваны чорным колерам, бачна, што на хуткую руку. Адметна, што гэта «адваротная свастыка», інакш яна называецца «савастыка» — яе рагі загнутыя ў адваротны бок. Працаўнікі камунальных службаў хутка зафарбавалі гэты знак.

Цікава, што свастыка спрадвеку мела шмат пазітыўных значэнняў. Сёння ж яна успрымаецца амаль выключна як знак фашызму.

У тэму

У лістападзе 2012 года на гэтым жа будынку ўжо меў месца акт вандалізму, калі невядомыя аблілі карычневай фарбай шыльду на ўшанаванне ахвяраў генацыду перад уваходам у колішняе гетта.

Самое читаемое