У Гродне вершы Дануты Бічэль пераўтвораць у музыку
Вядомая гарадзенская паэтка Данута Бічэль запрашае на творчую сустрэчу, дзе барды выканаюць спевы на яе вершы.
Як распавяла адна з арганізатараў сустрэчы Хрысціна Марчук, вечарына спяванай паэзіі Дануты Бічэль “Апроч неба нічога не маю” адбудзецца 2 мая а 19 гадзіне ў парафіяльным цэнтры Маці Божай па адрасе: Гараднічанская, 32. Выступяць барды Таццяна Беланогая, Вольга Хвашчынска і гурт “Людзі на балоце”. Данута Бічэль прачытае свае вершы розных гадоў.
Стаць сведкамі таго, як паэзія пераўтвараецца ў музыку, запрашаюць рамантыкаў ды ўсіх цікаўных. Творчая сустрэча арганізавана пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі”. Уваход вольны.
Чытайце таксама: