Універмаг упрыгожылі малюнкі асаблівых дзетак
Выстава малюнкаў дзяцей з асаблівасцямі фізічнага і псіхічнага развіцця заняла месца на сходах унутры ўнівермага.
Як распавяла педагог-псіхолаг цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і развіцця Вольга Шульга, выстава складаецца з дваццаці твораў дзяцей, якія наведваюць цэнтр, ва ўзросце ад 6 да 18 год. Адной тэматыкі ў малюнкаў няма, на іх можна пабачыць кветкі, поры году, прыгажосць навакольнага свету. Выстава ладзіцца, каб паказаць гарадзенцам таленты дзяцей з асаблівасцямі. Гараджане змогуць убачыць экспазіцыю да канца гэтага тыдня.
Чытайце таксама:
В Гродно открылось «одно окно» для помощи семьям, где воспитывают тяжелобольных детей
В Гродно показали свадебные фотографии, которым больше ста лет
Школьники из Мостов сделали «дизайнерские» контейнеры для сбора батареек