Першы банкамат для невідушчых з’явіўся ў Маладзечне
У Маладзечне пачаў працаваць першы банкамат, якім могуць карыстацца невідушчыя і людзі, якія дрэнна бачаць. Банкамат абсталяваны спецыяльнай аўдыёсістэмай і мае на пярэдняй панэлі аўдыёвыхад, паведамляе «Маладзечанская газета».
Фото: mgazeta.by
Кліенты могуць падключыць навушнікі і скарыстацца галасавымі падказкамі. Кнопкі на клавіятуры адрозніваюцца навобмацак. У спецыяльным рэжыме можна павялічыць памеры літар, лічбаў і сімвалаў на дысплэі на кантрасным фоне.
Банкамат устаноўлены ў раёне, дзе пераважна працуюць людзі з праблемамі зроку, у тым ліку інваліды па адпаведных захворваннях.
Просьба ўстанавіць банкамат для невідушчых і тых, хто дрэнна бачыць, прагучала на адной з сустрэч з мясцовымі ўладамі. Зрэшты, карыстацца банкаматам могуць усе жадаючыя.