Прэм’еру «Фаўста» гарадзенцы глядзелі стоячы

Прэм’ера спектакля у тэатры лялек па матывах трагэдыі Гётэ адбылася 6 лютага і сабрала поўную залу.

Білеты на інтрыгуючы спектакль раскупілі літаральна за хвіліны пасля іх з’яўлення ў продажы. Як адзначыў галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога тэатра лялек Алег Жугжда, спектакль задумваўся для камернай сцэны. Аптымальная колькасць гледачоў — да 70 чалавек. На прэм’еру прыйшлі больш за 80 гледачоў, больш дзесяці з іх былі прымушаныя стаяць падчас усяго спектаклю. “Але засталіся задаволеныя!” — здзіўляецца галоўны рэжысёр.

“Фаўст. Сны” будуць паказваць два дні запар, як і “Пікавую даму” на прэм’еры, у тым ліку з-за складанасці ўсталявання дэкарацый.

Новы спектакль пакажуць на фестывалі «Лялькі над Нёманам» у маі, пасля ён паедзе на мінскі тэатральны фестываль. Яшчэ да прэм’еры “Фаўст. Сны” атрымаў запрашэнне на міжнародны фестываль тэатраў лялек “Пятрушка вялікі”, які адбудзецца восенню.

У “Фаўсце” граюць зоркі “Пікавай дамы” Ларыса Мікуліч і Аляксандр Радзько ды маладая актрыса тэатра Аляксандра Літвінёнак. Галоўную ролю выканаў акцёр драмтэатра Аляксандр Шаўкаплясаў.

 

Читайте также:

Главный режиссер рассказал о самом мистическом спектакле Гродненского театра кукол