Як выглядаў Гродна 100 год таму, можна ўбачыць на выставе ў Новым замку

Выстава польскага мастака Зыгмунта Буйноўскага пачала працаваць у Новым Замку. Сярод карцін ёсць і любімыя аўтарам гродзенскія краявіды.

Стары горад, Брыгіцкі кляштар, бераг Нёмана, Каложа — знаёмыя мясціны-сімвалы Гродна можна ўбачыць на экспазіцыі побач са старажытнай архітэктурай роднага аўтару Тыкоціна. Зых маляваў касцёлы, цэрквы, сінагогі, каб адзначыць шматкультурнасць усходніх межаў Польшчы. Акрамя святыняў на палотнах —  старыя стадолы, пейзажы, самотныя дрэвы, адлюстраванні неба…

Цікава, што карціны Зыгмунта Буйноўскага ўжо паказвалі ў Гродне за год да смерці мастака, у 1926 годзе. Прадстаўленая ў Старым замку на выставе “Вяртанне” калекцыя твораў была сабрана Падляшскім музеем у Беластоку.

Даведка “ВГ”

Зыгмунт Буйноўскі (1895 — 1927) вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу, у Польскай школе мастацтваў у Кіеве. Удзельнічаў у польска-савецкай вайне і некалькі разоў быў цяжка паранены.

 

Чытайце таксама:

Гродна ў стылі постмадэрн: гарадскія пейзажы паказалі ў галерэі

Дачка і ўдава Чэслава Немэна ўпершыню прыехалі на радзіму вядомага спявака

Оружие и флаг повстанцев 1863 года привезли в Гродно