Четверг, 27 января
  • Погода в Гродно
  • 2
  • EUR2,9631
  • USD2,6237
  • RUB (100)3,326
TOP

Кнопку «Спачуваю» распрацавалі для «Фэйсбука»

Аматары сацыяльнай сеткі неаднаразова станавіліся перад выбарам, як выказаць салідарнасць з аўтарам сумнай навіны. У такой сітуацыі неяк не пасуе ціснуць “упадабаць”. Кнопку “Спачуваю” распрацавалі ў дадатак да “Падабаецца”.

Кнопку можна выкарыстоўваць для ацэнкі сваёй публікацыі, толькі дадаўшы эмоцыю кшталту “Мне сумна”, паведамляе Бi-Бі-Сі. Тады побач з “Падабаецца” з’явіцца надпіс “Спачуваю”.

Кнопка была створана для аднаго з унутраных праектаў “Фэйсбука”. Калі функцыя стане даступнай для ўсіх карыстальнікаў, пакуль невядома.

У кампаніі рэгулярна сустракаюцца праграмісты і супольна працуюць над вырашэннем пэўнай праблемы. Менавіта пасля такіх сустрэч — хакатонаў — на “Фэйсбуку” з’явіліся функцыі “чат” і “прапанаваць сяброў”.

Вечерка в Телеграм Вечерка в Одноклассниках