У касцёле на Дзевятоўцы пакажуць «Дзяды» Міцкевіча

Сцэнічнае дзеянне паводле паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды» прадставяць польскія оперныя артысты разам з гарадзенскімі музыкамі. Iнсцэніроўка будзе ладзіцца ў касцёле на Дзевятоўцы 29 лістапада а 20-й гадзіне.

Фото: skyscrapercity.com

Пад кіраўніцтвам Робэрта Дымоўскага выступяць артысты Вялікага тэатра Нацыянальнай оперы Варшавы з хорам і камерным аркестрам «Гарадзенскія салавейкі» і навучэнцамі ДМШМ №1. Сімфанічная паэма «Відма» паводле твора Міцкевіча на музыку Станіслава Манюшкі прадставіць паганскі рытуал успаміну памерлых.

Выступ арганізаваны пры падтрымцы консульства Польшчы ў Гродне, ансамбля «Гарадзенскія салавейкі» і гродзенскай ДМШМ №1.

 

Чытайце таксама:

Ноябрь в Гродно завершится музыкальным марафоном (программа)

На минском концерте Земфиры поклонники кричали и плакали (фото, видео)