На свяце млынароў у Адэльску пачастуюць смажаным гусём

У нядзелю, 10 лістапада, у аграгарадку Адэльску адбудзецца Свята млынароў. Гаспадары свята — млынар Сымон і яго жонка Адэля — запрашаюць гасцей на свой падворак, дзе пачастуюць стравамі нацыянальнай кухні.

Фото: dyadyavasya.fotoblog.by

Свята прымеркавалі да Дня Святого Марціна — заступніка млынароў. Як паведамілі ў Адэльскім цэнтры культуры і народнай творчасці, млынароў заўжды паважалі і шанавалі, бо млынар у вёсцы — адзін з галоўных людзей.

На свяце пакажуць караваі рознай аздобы і формы, а таксама традыцыйнае печыва аграгарадкоў (Індура, Луцкаўляны, Капцёўка, Квасоўка і Адэльск). Выстава пройдзе ў Адэльскім цэнтры культуры. Але дэфіле караваяў адбудзецца на святочнай пляцоўцы — падворку млынара Сымона і яго жонкі Адэлі. Тут можна будзе пакаштаваць стравы адэльскай традыцыйнай кулінарыі: бульбяную кішку, бабку, сала ды іншую смакату. Гаспадар свята пачастуе ўсіх гасцей гусём, смажаным на каменным млынавым крузе.

На мерапрыемстве можна будзе набыць хлебабулачныя вырабы Гродзенскага і Скідзельскага хлебакамбінатаў, а таксама вырабы традыцыйнага мастацтва раённага Дома рамёстваў.

Між іншым, на свяце чакаюць задорныя песні, танцы, гульні ды театралізаваныя відовішчы. Спецыяльна запрошаны госць — узорны фальклорны калектыў «Верабейкі» Любанскага раёна Мінскай вобласці, які пакажа сваю музычна-танцавальную праграму.

Пачатак свята — а 14 гадзіне.

 

Читайте также:

День Святого Губерта в Гродно: рыцари сразились под стенами замков, а собаки вышли на подиум

Кино по-новому: в «Октябре» зрителям предложат поесть, а в «Востоке» фильмы покажут ночью