Пятница, 4 декабря
  • Погода в Гродно
  • 2
  • EUR3,1344
  • USD2,5862
  • RUB (100)3,4372
TOP

Самы старажытны алтар Фарнага касцёла адкрылі пасля рэстаўрацыі

  Алтар святога Міхала Арханёла старэйшы за сам Фарны касцёл і датуецца ХVІІ стагоддзем. Яго аднаўлялілі напрацягу апошняга года беларускія рэстаўратары.

Ва ўрачыстасць святых арханёлаў, 29 верасня, яго асвяціў біскуп гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Пасля імшу адслужылі каля адноўленага алтара, а не каля галоўнага, як звычайна.

Алтар захаваў свой першапачатковы стыль. Яго аздобілі арыгінальнай разьбой, якая ад старасці часткова адпала. Каларыстыку змянілі з шэра-зялёнага мармуру на шэра-блакітны, як і ў галоўным алтары, каб убранства касцёла мела адну колеравую гаму.

Напрыканцы імшы біскуп і пробашч касцёла ксёндз Ян Кучынскі падзякавалі ўсім, хто дапамагаў аднаўленню алтара. Майстры і ахвярадаўцы атрымалі ў знак падзякі граматы і драўляныя крыжы, зробленыя са статуй апосталаў галоўнага алтара, які пацярпеў ад агня некалькі год таму.

Даведка «ВГ»

Святы Міхал Арханёл – галоўны з трох арханёлаў – аб’яўлены апекуном каталіцкай царквы ў Беларусі. Яго звычайна адлюстроўваюць з дзідай, якой ён пранізвае змея-сатану пад сваімі нагамі.

 

Самое читаемое

Разное