Воскресенье, 18 апреля
  • Погода в Гродно
  • 6
  • EUR3,1082
  • USD2,5965
  • RUB (100)3,4363
TOP

17-18 жніўня ў Гарадзенскай вобласці пройдзе фестываль «Вандроўка ў этнаказку»

Першы дзень фэста ладзіцца ў вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёна, а другі – у Гродна ля сцен Новага замку.

У праграме фэста выступы этна і фальклорных гуртоў з Польшчы і Беларусі. Для удзельнікаў фестываля будуць арганізаваны анімацыйныя праграмы. Жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па народных вырабах.

 

Праграма фестывалю

17 жніўня  
в. Гудзевічы Мастоўскага раёна
12.00 — адкрыццё этнафэсту (сцэна ля Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея),
12.00–18:00 — дзейнасць падвор’яў майстроў Гродзеншчыны і Сувальшчыны (ля Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея і на галоўнай дарозе вёскі),
12.30–15.00 — квэст-гульня “Гудзевічы-вёска…” (на пляцоўцы ля Гудзевіцкай школы),
13.00–16.30 — дзiцячая пляцоўка (ля Гудзевіцкай школы),
16.00–17.50 — выступленне фальклорных калектываў Сувальшчыны: Pogranicze, Ruczaj, моладзевы тэатр Kregżde (сцэна ля Гудзевіцкай школы)
17.30 — падвядзенне вынікаў фестывалю «Скарбы Гродзеншчыны» (сцэна ля Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея),
18.00 — выступленне народных харавых калектываў «Зарачанскія крынічкі» (Гродна), «Ярыца»(Масты) (сцэна ля Гудзевіцкай школы),
19.00 – 22.00 — канцэрт гуртоў Hurdy Gurdy (Гродна), «Вочы» (Гродна), PAWA (Мінск), «Альтанка» (Мінск) (сцэна ля Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея).

18 жніўня.
Гродна
16.00–20:00 — дзейнасць падвор’яў майстроў Гродзеншчыны і Сувальшчыны. Майстар-класы (пляцоўка ля Старога замка),
16.30–18.00 выступленне фальклорных калектываў Сувальшчыны: Pogranicze, Ruczaj, моладзевы тэатр Kregżde (сцэна ля Старога замка),
18.00–23:00 — канцэрт гуртоў і выканаўцаў Hurdy Gurdy (Гродна), «Вочы» (Гродна), PAWA, «Альтанка» (Мінск), Массуд Талебані і «Авіндар» (Мінск), Irdorath (Мінск), Folkmashina (Мінск), Ірэна Катвіцкая (сцэна ля Новага Замку).

Самое читаемое