Лідэр украінскага гурта “Фiолет” cпрэзентуе сольны праект у Гродна
У межах тура 23 сакавіка ў Доме афіцэраў украінскі музыка Сяргей "Колос" Мартынюк прэзентуе слухачам сольны акустычны альбом пад назвай “28.12.87”.

— Альбом названы паводле даты майго нараджэння. Гэта тэрмін, за які людзі становяцца асобамі, канчаткова вызначаюцца са сваімім прыярэтэтамі па жыцці і думкамі, — кажа Сяргей.- Дзесяць трэкаў пра гады, у якія людзі любяць, ненавідзяць, шукаюць, думаюць і нават паміраюць.
Альбом “28.12.87” аб’яднаў песні, напісаныя да “Фіолету”, не загнаныя ў гукавыя ды стылёвыя межы. Па словах музыкі, яны б ніколі не сталі часткай рэпертуара гурта “Фіолет”, бо вельмі адрозніваюцца сваёй эмацыйнасцю і вар’яцтвам, але заслугоўваюць матэрыялізаванага існавання.
Разам з Коласам у Гродна прыедзе менскі гурт Znarock — вясёлыя саркастычныя тэксты і энэргічная музыка не пакінуць абыякавымi.
— Наша ідэалогія простая: смех — гэтага моцная зброя і лекі ад шматлікіх праблем, – жартуе Яўген Сокалаў, спявак Znarock.
Канцэрт пачнецца ў 18.00