Легенда аб Гасцілаўцах

Новый проект «Вечернего Гродно» для тех, кто интересуется историей нашего края. Мы предлагаем вернуться к истокам белорусских деревень, расположенных в Гродненской области и приграничной зоне с польской и литовской стороны. Вы можете поделиться своими знаниями об истории со-здания населенных пунктов, рассказать известные вам версии названия местечек, легенды, связанные с людьми, прославившими наши земли.

Ваш рассказ может быть на русском или белорусском языке, в стихах или прозе, главное, чтобы это было интересно и познавательно. Авторы опубликованных материалов получат гонорар. Для этого нужно оставить свои контакты (обязательно номер телефона).
Присылайте ваши рассказы в редакцию газеты «Вечерний Гродно» по адресу: 230025, г.Гродно, ул. Социалистическая, 32, с пометкой «Истоки Гродненской земли».

На правым, балоцістым тады беразе ракі Лебяда, што цячэ праз Лідскі раён, вырашыў пабудаваць сваю хату чалавек. Мясцовыя жыхары назвалі яго Госць, ці Гасціла. Знайшоў ён сабе жонку, і сталі яны паціху жыць. У іх нарадзілася трое сыноў, якія ва ўсім дапамагалі бацькам. Выраслі сыны, ажанiлiся ды пачалi будавацца ля бацькоўскай хаты, тым больш, што леса навокал было шмат.
У ладзе жыў стары Гасціла са сваімі сынамі ды з людзьмі навокал. У яго нараджаліся ўнукі. Да гэтай прыгожай мясціны цягнуліся людзі і сяліліся побач. Так утварылася весачка, якую сталі называць Гасцілаўцы. Адбылося гэта дзесьці на мяжы XV–XVI стагоддзяў.
Але чалавек не вечны. Аднойчы ранняю вясною прыйшоў час і самаго Гасцілы. Пахавалі сыны яго на сухім узгорку сярод леса, на месцы, якое выбраў некалі сам Гасціла.
Назаўтра, толькі пачало шарэць, пачуўся крык: «Гасціла!» Усе высыпалі з хацін. Каля адной з хат ляжаў мёртвы Гасціла. Асцярожна наблізіліся да яго і ўбачылі на падтаяўшым снезе сляды вялізнага мядзведзя. Калі зусім развіднела, пайшлі па слядах і дайшлі да магілы Гасцілы. Вяскоўцы зразумелі, што гэта мядзведзь разгроб магілу і прынес старога Гасцілу ў вёску. Чаму ён так зрабіў — невядома.
Гасцілу вырашылі пахаваць на ўзгорку з жоўтага пяску, які знаходзіўся пасярод вёскі. Але з таго часу лясок, дзе спачатку пахавалі Гасцілу, стаў называцца Старыя могілкі. І цяпер, як хто ідзе па грыбы і ягады, то кажа: «Пайду на Старыя могілкі».
А вёска Гасцілаўцы жыла сваім жыццём: старыя паміралі, але нараджалася шмат дзяцей. На мяжы XIX–XX стагоддзяў гэта была адна з самых вялiкiх вёсак у акрузе.
Прозвішча Гасцілы сярод жыхароў не сустрэнеш, але жыве другое — Фіясь. Старыя людзі ўспаміналі аднаго з тых, хто меў гэта прозвішча. Вяскоўцы клікалі яго Пятрук, а яго дзяцей і ўнукаў — Пятруковы. Ён лічыўся адным з разумнейшых і мацнейшых мужчын у акрузе. У Пятрука вырасла чацвёра сыноў і дачка. І сёння жывуць нашчадкі Фіяся Пятра не толькі ў родных Гасцілаўцах, але і па ўсёй Беларусі.

Наталля Банцэвіч