Ці з’явяцца ў дзіцячых садках беларускамоўныя групы?

У Гродна пачалі вывучаць попыт бацькоў на адкрыццё беларускамоўных груп у дзіцячых садках.

Групу магчыма будзе арганізаваць у тым выпадку, калі ў садках назбіраецца да 15 асоб ва ўзросце ад 2-х да 3-х гадоў, ці 20 дзетак, старэйшых за тры гады.
«Пакуль мы вывучаем попыт. Запісваем жадаючых. У залежнасці ад таго, якія атрымаем
дадзеныя, будзе вырашацца, як дзейнічаць далей», – паведаміла галоўны спеціяліст адзела адукацыі Ленінскага раёна Святлана Мялешка.
З яе слоў стала вядома, што ў 2009 годзе гаразденка Жана Казловіч падрыхтавала зборнік з назвай «Вывучаем родную мову з Бульбашыкам». Выданне разышлося па ўсёй рэспубліцы ў якасці метадычнага дапаможніка для выхавацеляў. Зараз аўтарка працуе загадчыцай дзіцячага садка №101, што адносна нядаўна пачаў працаваць на Дзевятоўцы. Ад бацькоў, якія водзяць дзяцей ў гэтую ўстанову, ужо паступілі дзве заявы.

Дарэчы
Калі вы таксама зацікаўленыя ў тым, каб ваша дзіця выхоўвалася ў беларускамоўнай групе, звяртайцеся па адрасе: вул. Савецкая, 14 (аддзел адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна), тэл. 74-07-85; вул.Гагарына, 37 (аддзел адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна), тэл. 52-05-65.