25 Апреля 2019

 

Сегодня мамин праздник, сегодня – Женский день...

08 Марта 2019 10:10 Просмотров: 532

Хоць міжнародны жаночы дзень — гэта не Каляды, а тым больш не Вялікдзень, але менавіта з ім звязаная проста неверагодна вялікая колькасць успамінаў...

Найперш сьвяточны канцэрт у школе, штогод аднолькавыя літмантажы, у тыя гады вельмі папулярныя, калі на сцэну выходзіла чалавек з пятнаццаць вучняў у белых кашулях і чырвоных гальштуках, і кожны выляпётваў свае чатыры радкі пра мілую маму, харошую маму, пра слаўных працаўніц, каторыя на фермах і ў кароўніках даглядаюць парасят ды цялят:

 

                            На неё равнятся-

                             вот задача главная!

                            Шлём тебе привет горячий

                            Героиня славная!!!!

 

Потым розныя лірычныя песні, у асноўным сумнаватыя і мінорныя:

 

                           Но в марте нет сирени, гвоздики не достать

                           А можно на листочке цветы нарисовать

                           Прибью картинку эту над маминым столом

                           И маму дорогую поздравлю с женским днём!!!!

 

Нашае дзяцінства было хоць і цікавым, але непараўнальна з сённешнімі часамі фінансава бяднейшым- бацькі нашыя і мамы працавалі па калгасах ці пякарнях за 60-70 савецкіх рублёў у месяц, лічылі кожную капейку,бо дзяцей у хаце не бракавала...

А мы самі, бачачы, як нашыя бацькі цяжка і штодзённа працуюць, стараліся сабе зарабіць якога рубля ці два- то сушылі і здавалі ў аптэку падарожнік ды сьвятаяннік, то валачылі ў нарыхтоўчы ларок пустыя бутэлькі ці металазлом, то абрывалі рабіну, а хто быў старэйшы і мацнейшы- ішлі   цёгаць мяшкі ў амбары ці класці каменні на дарогу...

Але перад восьмым – хочаш не хочаш- гэтыя грошы трэба было патраціць на падарункі, паштоўкі, розныя там мілыя і прыемныя глупствы.

Добра, калі ў цябе было дзве альбо тры паперкі па дзесяць рублёў.А калі пару зашмальцаваных рублёў з капейкамі?

І вось стаіш сабе ва Ўнівермагу перад паліцамі з адэкалонамі і пэрфумамі і камбінуеш, каб табе грошай хапіла на падарунак Маме...

Стаялася гадзінамі, лічылася і пералічвалася, дадавалася і адымалася, і нарэшце знаходзіўся самы прыймальны варыянт...

 З паліцы забіраліся  «Духи Подарочные» за два рублі пяцьдзесят капеек, нейкі таямнічы ці то сухі шампунь ці то парашок для нармальных валасоў, крэм для сухое скуры, яшчэ нешта - ужо не памятаю, усё гэта неслася ў хату, хавалася ў шуфлядку, каб потым з ранку восьмага быць выцягнутым на сьвет Божы і падораным адзінай і дарагой Мамачцы...

Нічога, што потым сухі шампунь аказваўся не шампунем, а фарбаю для валасоў — дзе там адзінаццацігадовае ці дванаццацігадовае дзіця разбіралася ў парфумэрыйных завулках і перакрыжаваннях, галоўнае, што Мама была задаволеная...

Мамы даўно няма на сьвеце...

Падарункі можна купіць неверагодна якое якасці...

Кветкі прадаюцца паўсюль і розныя...

Толькі памятаеш – семідзесятыя гады, стары поразаўскі універмаг на рагу Сьвіслацкай і Ваўкавыскай вуліцаў, і сябе, з пакамечанымі рублямі ў далоні.

Сёння — Восьмае сакавіка...

Са Сьвятам Вас,  Нашыя  Дарагія!!!!

You have no rights to post comments

Актуальное

«McDonald’s» всё-таки появится в Гродно — где точно будет первый в городе ресторан легендарной сети

«McDonald’s» всё-таки появится в Гродно — где точно будет первый в городе ресторан легендарной сети

Уже совсем скоро гродненцы и гости города смогут попробовать еду от мирового лидера фастфуда — компании «McDonald’s». Иностранное унитарное предприятие «КБС Виктори Рестораны», которое владеет закусочными этого бренда в Беларуси...

Добавить комментарий

Подробнее...

Фотоблог Наталии Дорош

Фотоблог Сергея Морозова

Афиша «ВГ»

  1. ОК
  2. ВК
  3. FB
 
  1. В Беларуси
  2. В мире

Погода Гродно

Информация сайта pogoda.by

Курсы валют

Курсы валют в банках г.Гродно на www.ecopress.by

Вопрос недели

Покупаете ли вы товары в интернете?

Вопрос - ответ

Как получить доступ к базе тунеядцев, если вы находитесь за границей?

Блог фотоклуба «Гродно»

Вечерний Гродно

Газета Вечерний Гродно — новости и события города, статьи, публикации о Гродно.

добавить на Яндекс

2004–2019 © Перепечатка новостей и материалов, размещенных на сайте газеты «Вечерний Гродно», разрешается только после заключения письменного договора с редакцией. Иное копирование, перепечатка и распространение материалов сайта vgr.by без разрешения редакции запрещены.

Мнения авторов опубликованных новостей, а также оставленных на сайте комментариев могут не совпадать с мнением редакции. За содержание платных статей и баннеров ответственность несет рекламодатель.

АДРЕС: г. Гродно, 230025, ул. Социалистическая, 32
ТЕЛЕФОНЫ: журналисты + (375) 152-62-15-01; 62-15-03; отдел рекламы + (375) 152-68-10-50; 68-10-51; приемная + (375) 152-62-15-02.

E-MAIL: vgr@mail.grodno.by, vechgr@gmail.com, vgr.reklama@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ: ЗАО «Редакция газеты «ВЕЧЕРНИЙ ГРОДНО»
УНП 590000914

СВИДЕТЕЛЬСТВО О РЕГИСТРАЦИИ №586, выдано Министерством информации Республики Беларусь 29.07.2009 года

Директор: Кучинский Александр Васильевич

Редактор сайта: Анна Влезько

2004–2019 © Все права защищены.
Система Orphus